Top.Mail.Ru

Ураджай большы за 1,1 млн тон сабралі хлебаробы Гомельскай вобласці на жніве-2026

Які ўраджай сабралі аграрыі Гомельскай вобласці на жніве бягучага года, расказаў старшыня аблвыканкама Іван Крупко на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2026», сталіцай якога сталі Калінкавічы, перадае БелТА.


Сённяшняе свята — перш за ўсё свята чалавека працы, зрабіў акцэнт кіраўнік рэгіёна. «Паглядзіце, якія рэзультаты далі нашы аграрыі. Валавы збор збожжа, кукурузы і рапсу на сёння склаў 1,171 млн т. І гэта не выпадковы поспех. Гэта вынік тэхналогіі, дысцыпліны і прафесіяналізму. Гэта школа майстэрства многіх кіраўнікоў», — падкрэсліў Іван Крупко.

Ён таксама адзначыў, што за 8 месяцаў сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці вырабілі прадукцыі больш як на 2,6 млрд рублёў. «Гэта звыш 108% да ўзроўню мінулага года», — удакладніў кіраўнік вобласці.

«Але за гэтымі мільярдамі не толькі эканоміка. За імі — тысячы людзей, якія кожны дзень выходзяць у поле, садзяцца за руль камбайна, аўтамабіля, сушаць збожжа, рамантуюць тэхніку, клапоцяцца пра жывёл», — сказаў ён.


Старшыня аблвыканкама падзякаваў кожнаму, хто сёлета сваёй працай зрабіў агульны каравай больш важкім. «Дзякуй ветэранам, якія перадалі моладзі прафесійныя сакрэты, і маладым работнікам, якія самі ўжо становяцца прыкладам у рабоце», — выказаў удзячнасць кіраўнік рэгіёна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю