Top.Mail.Ru

Ураган «Меліса» на Ямайцы пакінуў без электрычнасці каля 540 тыс. дамоў

Пасля праходжання ўрагану «Меліса» на Ямайцы каля 540 тыс. жылых дамоў засталіся без электразабеспячэння, што складае 77 % ад агульнай колькасці спажыўцоў электраэнергіі ў краіне, паведамляе БелТА.



«Дарогі ператварыліся ў бушуючыя рэкі. Павалены лініі электраперадачы і дрэвы, дахі сарваны з будынкаў», — гаворыцца ў матэрыяле выдання.

Цяпер ідзе ацэнка шкоды ад урагану, які стаў самым магутным для Ямайкі за ўсю 174-гадовую гісторыю назірання за гэтымі прыроднымі з’явамі.

Ураган «Меліса» вышэйшай, пятай, катэгорыі па шкале Сафіра — Сімпсана дасягнуў узбярэжжа Ямайкі ў аўторак, 28 кастрычніка, і выклікаў паводкі і шматлікія разбурэнні на востраве. Хуткасць ветру ў пікавыя гадзіны ў яго эпіцэнтры складала 295 км/г. у выніку разгулу стыхіі не менш за сем чалавек загінулі на Ямайцы, Гаіці, і ў Дамініканскай Рэспубліцы.

29 кастрычніка ўраган абрынуўся на паўднёвае ўзбярэжжа ўсходняй частцы Кубы. Максімальная хуткасць ветру пры гэтым складала каля 195 км/г. па дадзеных уладаў краіны, каля 750 тыс. чалавек эвакуіраваны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю