Top.Mail.Ru
162

«Уралмаш» прайграў «Зеніту» ў матчы Адзінай Лігі ВТБ

Баскетбалісты «Уралмаша» пацярпелі сёмую паразу ў матчах Адзінай Лігі ВТБ, паведамляе БелТА.



Сёння ў Екацярынбургу падапечныя беларускага спецыяліста Расціслава Вергуна ва ўпартай барацьбе саступілі піцерскаму «Зеніту» з лікам 79:86.

Напярэдадні Казанскі УНІКС абыграў на выездзе саратаўскі «Аўтадор» з вынікам 74:58. Краснаярскі «Енісей» прайграў на сваёй арэне Маскоўскаму МБА-МАІ з лікам 61: 93.

Становішча ў групе лідараў: УНІКС — 24 ачкі (13 матчаў), ЦСКА — 24 (13), «Лакаматыў-Кубань» — 24 (14), «Парма» (Перм) — 21 (13), МБА-маі — 21 (13), «Зеніт» — 21 (13).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю