Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе рабочай паездкі ў Петрыкаўскі раён узняў тэму захаванасці буйной рагатай жывёлы і прывёў нядаўнія абуральныя факты падзяжу маладняку БРЖ, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на выпадак, які меў месца ў Рагачоўскім раёне. У адной з гаспадарак Камітэт дзяржкантролю выявіў факт утойвання падзяжу цялят. Пазней матэрыялы праверкі былі перададзены кіраўніку дзяржавы.

Адразу па прылёце ў Мазырскі раён 24 красавіка Аляксандр Лукашэнка ўказаў на гэты факт старшыні Гомельскага аблвыканкама Івану Крупко і прадэманстраваў фатаграфіі, зробленыя Камітэтам дзяржкантролю. «Гэта называецца жах. Я разумею, што ў асобных месцах, разумею, што яны канцэнтруюць негатыў (матэрыялы праверкі. — Заўв. БелТА). Але гэта больш, чым крымінальная справа», — заявіў тады Прэзідэнт.

Размова аб гэтых фактах зноў зайшла падчас рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Петрыкаўскі раён 26 красавіка. «Бачыў фатаграфію Герасімава (старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў. — Заўв. БелТА): гектар зямлі і на паверхні валяюцца загінулыя цяляты», — сказаў ён.
«Ужо ў СІЗА (кіраўнік гаспадаркі. — Заўв. БелТА)», — далажыў Васіль Герасімаў.
«У СІЗА — правільна зрабіў. Гэта ж бязладдзе. Я хацеў журналістам паказаць толькі адну фатаграфію. Яны звар’яцеюць, асабліва гарадскія», — заявіў Прэзідэнт.