«Урон, нанесены нашай рэспубліцы, калі ў доларах ЗША на студзень 2026 года, гэта больш як $6 трлн», — сказаў Валерый Талкачоў.
Ён растлумачыў, чаму ўзрасла сума ўрону. «Мы раней, на кастрычнік 2022 года, гаварылі, што гэта прыкладна $2,5 трлн. Але з улікам таго, што мы палічылі колькасць знішчаных населеных пунктаў, вывезеныя часткова культурныя каштоўнасці, то адпаведна ўрон у тонах золата павялічыўся. З прычыны таго, што біржавыя каціроўкі золата змяняюцца, на студзень 2026 года сума складае больш як $6 трлн», — сказаў ён.
Паводле даных на 15 сакавіка 2026 года, на тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі поўнасцю або часткова спалена не менш як 12 868 населеных пунктаў. Гэта на 3668 больш, чым лічылася першапачаткова.