Усе школы Беларусі атрымалі пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года. Пра гэта журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас Першай нацыянальнай школы рэктараў, перадае БЕЛТА.
«Падпісаны ўсе пашпарты гатоўнасці нашых школ да новага навучальнага года. Абсалютна ўсе работы па прывядзенні ў парадак аб’ектаў, якія праводзяцца ў тым ліку па зводным плане капітальных рамонтаў школ, скончаны. Мы гаворым пра тое, што ўсе неабходныя ўмовы, якія прад’яўляюцца і Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, і Міністэрствам унутраных спраў, і Міністэрствам аховы здароўя, яны ўсе выкананы», — сказаў Андрэй Іванец.
Ён адзначыў, што ведамства чакае толькі актаў уводу ўстаноў-новабудоўляў. Іх сёлета будзе сем.
