Top.Mail.Ru
46

Усе тры беларускія цэментныя заводы па выніках студзеня атрымалі чысты прыбытак

Усе цэментныя заводы, якія ўваходзяць у склад холдынга «Беларуская цэментная кампанія», у студзені 2026 года спрацавалі з дадатным фінансавым вынікам і атрымалі чысты прыбытак, паведамілі БелТА ў кіруючай кампаніі холдынга БЦК.


Першы месяц года замацаваў высокія вытворча-эканамічныя вынікі 2025-га, абумоўленыя ростам продажаў прадукцыі холдынга. Сістэмная работа па павышэнні якасці, укараненні эфектыўных рашэнняў падтрымлівае стабільны попыт на прадукцыю пад брэндам БЦК і стварае ўмовы для далейшага павелічэння аб’ёмаў вытворчасці, адзначылі ў холдынгу.

Тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці цэменту ў студзені бягучага года да студзеня 2025 года склаў 101,3 працэнта.

Беларуская цэментная кампанія прадаўжае актыўную інвестыцыйную дзейнасць. У студзені цэментныя заводы асвоілі 14,5 млн бел. руб. інвестыцый у асноўны капітал — гэта ў 11,8 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Сродкі накіраваны на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемстваў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю