Цялец. Для вас зоркі ствараюць цікавы фон у адносінах. Лёгка з’яўляюцца новыя рамантычныя знаёмствы, усталёўваюцца прыяцельскія адносіны і дзелавое супрацоўніцтва. Важна знайсці пункты перасячэння агульных інтарэсаў. У вас атрымаецца ўрэгуляваць сітуацыі, здавалася б, немінуча канфліктныя. Выкарыстоўвайце гэты перыяд для культурных забаў і цікавага вольнага часу з прыемнымі вам людзьмі.
Блізняты. Варта скіраваць энергію ў рэчышча канкрэтных спраў. Практычныя дзеянні дазволяць вам ганарыцца сваімі дасягненнямі. На гэтым тыдні вы зможаце вырашыць некалькі задач. Планаванне распарадку дня дазволіць справіцца з усімі справамі своечасова. Вас зацікавяць аздараўленчыя працэдуры, што дапаможа ў далейшым пазбегнуць праблем са здароўем.
Рак. Надышоў момант раскрыць творчы патэнцыял, правесці сумесны вольны час з дзецьмі або сфакусіравацца на сваіх захапленнях. Цяпер самы час для новых хобі. Смелы апгрэйд творчых і асабістых праектаў выгадна выдзеліць вас сярод канкурэнтаў, а рамантычнае спатканне яшчэ больш акрыліць вас і прынясе радасць. Пажадана ўвесь тыдзень быць у цэнтры ўвагі. Тады поспех, папулярнасць, сімпатыі з боку супрацьлеглага полу вам гарантаваны.
Леў. Энергія тыдня прынясе ўпэўненасць у сабе, што не застанецца незаўважаным. Кароткатэрміновы адпачынак дапаможа аднавіць баланс і душэўную раўнавагу. Адпусціце мітусню працоўных праблем і пераключыцеся на прыемныя хатнія справы, удзяліце больш увагі сям’і і каханым. Магчыма, прыйшоў час прымірыцца або папрасіць прабачэння ў каго-небудзь з блізкіх.
Дзева. У вас з’явяцца бліскучыя і нестандартныя ідэі, як аптымізаваць работу, наладзіць карысныя камунікацыі, навесці парадак у справах і дакументах. Нават у спрэчках вы зможаце дастукацца да апанентаў, пераканаўча выкладаючы свой пункт гледжання. Увогуле, гэта ўдалы перыяд для любога віду дзелавой дзейнасці, а публічныя выступленні прыцягнуць да вас усеагульную ўвагу.
Шалі. Наперадзе ўмацаванне і стабілізацыя матэрыяльнага становішча. Адкрываюцца добрыя магчымасці закласці і ўзмацніць падмурак, на якім грунтуецца ваша маёмасная база. Зоркі падкажуць, як знайсці новыя крыніцы даходу і папаўнення жыццёвых сіл. За кошт асабістай прывабнасці вы можаце разлічваць на матэрыяльную дапамогу і падарункі. Паспяховымі таксама будуць усялякія здзелкі і дамоўленасці.
Скарпіён. Выдатны перыяд для здаровых амбіцый і самасцвярджэння ў соцыуме. Вашы ініцыятывы знойдуць падтрымку. Гэты тыдзень — адзін з найлепшых момантаў для дасягнення спартыўных вынікаў, прапрацоўкі бізнес-праектаў, кар’ернага росту і змен у асабістым жыцці. Галоўнае — адпусціць мінулае і адкрыцца новым магчымасцям.
Стралец. Эмацыянальны фон стане больш адчувальным і інтуітыўным. Абудзіцца творчае ўяўленне і праніклівасць. Будзе карысна зрабіць паўзу і адпачыць удалечыні ад звыклай абстаноўкі, каб аднавіць сілы і прывесці ў парадак нервовую сістэму. Асноўны пасыл тыдня — адзінота і рэлакс. Выдатныя дні для медытатыўных практык і водных працэдур. Зоркі таксама раяць заняцца дабрачыннасцю.
Казярог. Прыміце ўдзел у групавой рабоце, падключыце сяброў і аднадумцаў да агульнай справы. Вы адчуеце асабістую значнасць і незаменнасць, калі прыносіце карысць сваёй дзейнасцю. Самы час акунуцца ў хвалю новых уражанняў і адкрыццяў. Погляд на звыклыя рэчы з новага боку можа стаць паваротным момантам і прымусіць вас зірнуць на свет па-новаму. У любой складанай сітуацыі звяртайцеся за падтрымкай да сяброў — яны дапамогуць не толькі словам.
Вадаліў. У вас павысіцца пачуццё асабістай адказнасці ў адносінах да працоўнага працэсу. Як следства — прызнанне вашых заслуг кіраўніцтвам і прасоўванне па кар’ернай лесвіцы. Канкрэтныя і дасягальныя мэты, пастаўленыя цяпер, прынясуць пасля бонусы ў вашу прафесійную «скарбонку» і зробяць вас прыкладам для пераймання. Але не забывайцеся пра блізкіх — парадуйце іх падарункамі.
Рыбы. На працягу тыдня можаце разлічваць на заслужаную павагу і рост аўтарытэту. Да вашага меркавання пачнуць прыслухоўвацца, а ўплывовыя людзі працягнуць руку дапамогі. Дазвольце сабе нешта большае — тое, што заўсёды вабіла вас сваёй недаступнасцю. Менавіта цяпер настаў час рэалізаваць свае самыя патаемныя мары. Добрай ідэяй будзе наведванне культавага месца або маштабнага спартыўнага мерапрыемства.