Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Не цярпіце нязручнасці і не мірыцеся з несправядлівасцю, цяпер самы час адстойваць свае інтарэсы — і на працы, і ў асабістай сферы. Панядзелак і аўторак спрыяюць рашучым дзеянням, праявам ініцыятывы і старту новых праектаў. У чацвер верагодныя грашовыя паступленні або нечаканы прыбытак. У пятніцу магчыма рэалізацыя даўняй мары або выкананне запаветнага жадання. У выхадныя будзьце асцярожныя з прывабнымі прапановамі, абавязкова праверце — ці няма там падвоху.

Цялец. Тыдзень будзе насычаны бытавымі клопатамі і дробнымі справамі. У аўторак асабістае жыццё можа паднесці непрыемны сюрпрыз. Калі адносіны даўно выклікаюць сумневы, то трэба сумленна адказаць сабе на важныя пытанні і прыняць рашэнне — ці варта далей быць разам. У чацвер уважліва сачыце за фінансамі, банкаўскімі картамі і дакументамі. Канец тыдня лепш прысвяціць адпачынку. 

Блізняты. Зоркі абяцаюць вельмі ўдалы тыдзень. Многае будзе складвацца менавіта так, як вам хочацца — і ў справах, і ў каханні. У аўторак магчымы поспехі ў кар’еры, а ваш аўтарытэт сярод калег прыкметна вырасце. Вашы ідэі будуць успрымаць сур’ёзна нават тыя, хто раней ігнараваў вас ці ўспрымаў скептычна. У сярэдзіне тыдня карысна зрабіць невялікую паўзу і аднавіць сілы. У выхадныя, па магчымасці, разбярыцеся са старымі абавязацельствамі.

Рак. Галоўным жаданнем на гэтым тыдні стане паўнавартасны адпачынак. Аднак працоўныя пытанні будуць наганяць вас нават тады, калі вы паспрабуеце расслабіцца. У аўторак беражыце здароўе і не расходуйце сілы дарма. Сярэдзіна тыдня можа прынесці перамены, якія зменяць звыклы ход жыцця. Не бойцеся новых магчымасцяў, але і не прымайце паспешных рашэнняў. У выхадныя зоркі раяць захоўваць асцярожнасць за рулём і пазбягаць неабдуманых пакупак.

  • Львы. Вам варта быць асабліва асцярожнымі ў зносінах і не дапускаць залішняй шчырасці — не ўсе людзі з вашага асяроддзя заслугоўваюць поўнага даверу. Лішняя адкрытасць можа згуляць супраць вас. Панядзелак падорыць прыліў энергіі і жаданне актыўна дзейнічаць. Галоўнае — не расходаваць сілы марна, а працаваць выключна на вынік. У сераду і чацвер прымайце рашэнні без спешкі, старанна аналізуючы магчымыя наступствы. Выхадныя прысвяціце адпачынку і стварэнню камфортнай атмасферы вакол сябе.

  • Дзева. Лёс дае шанц змяніць жыццё ў лепшы бок, і важна ім скарыстацца. У сярэдзіне тыдня ўдзяліце ўвагу знешнасці, прычосцы або абнаўленню гардэробу. У пятніцу варта праявіць асцярожнасць у фінансавых пытаннях і пазбягаць падазроных прапаноў. Выхадныя абяцаюць прыемныя падзеі ў каханні і адносінах, асабліва калі вы самі актыўна прыкладзяце да гэтага руку (і сэрца).

  • Шалі. Вам на гэтым тыдні асабліва пашанцуе ў тых справах, дзе прынята разлічваць выключна на ўласныя сілы. Панядзелак спрыяльны для творчых эксперыментаў і новых уражанняў. Серада можа прайсці ў напружаным рытме, аднак вы справіцеся з усімі цяжкасцямі. Да канца тыдня ўважліва прыглядайцеся да акружэння — побач можа выявіцца чалавек, які дзейнічае не зусім шчыра. Важныя рашэнні прымайце без спешкі.

  • Скарпіён. На гэтым тыдні прыйдзецца зразумець простую ісціну: добрае самаадчуванне — залог поспеху ва ўсіх астатніх сферах жыцця. У першай палове тыдня хтосьці можа паспрабаваць парушыць вашыя асабістыя межы. Не бойцеся пярэчыць і проста казаць пра свае патрэбы і чаканні. Серада стане днём важных рашэнняў і смелых учынкаў. У другой палове тыдня карысна асвойваць дадатковыя навыкі і не баяцца памылак. Нядзеля ідэальна падыдзе для адпачынку на прыродзе.

Стралец. У пачатку тыдня лепш не імкнуцца быць у цэнтры ўвагі. Вашы поспехі выклічуць цікавасць у навакольных, а ў некаторых нават зайздрасць. У аўторак паспрабуйце знайсці час для каханага чалавека і душэўных адносін. Сярэдзіна тыдня запатрабуе аднаўлення эмацыянальнага балансу. У пятніцу максімальна вызваліце графік ад лішніх спраў. У выхадныя дні спорт, прагулкі і клопат пра сябе дапамогуць хутка вярнуць энергію.

Казярог. У пачатку тыдня не патрабуйце занадта шмат ад навакольных. Людзі могуць не апраўдаць вашых чаканняў, але крытыкаваць іх не варта — канфлікты толькі ўскладняць сітуацыю. Серада разбурыць некаторыя ілюзіі, аднак гэта дазволіць вам убачыць рэальны стан рэчаў. У другой палове тыдня ўдзяліце асаблівую ўвагу фінансаваму планаванню, пазбягайце неабдуманых выдаткаў і імпульсіўных пакупак.

Вадаліў. Ні ў якім разе не займайцеся «самаедствам» і не расчароўвайцеся ў сваіх марах. Калі бачыце станоўчыя вынікі сваёй працы, працягвайце рухацца абраным курсам. У аўторак варта паглядзець на старую праблему пад іншым вуглом. Магчыма, рашэнне на самай справе значна прасцей, чым вам здавалася. Чацвер спрыяльны для сяброўскіх сустрэч і ўрэгулявання фінансавых пытанняў. Нядзелю прысвяціце адпачынку, хобі і заняткам, якія напаўняюць вас энергіяй.

Рыбы. Тыдзень можа аказацца нестабільным. Часам будзе з’яўляцца ўстойлівае жаданне схавацца ад клопатаў і навакольнага свету. Аднак нельга спыняцца на дасягнутым. Працягвайце рухацца наперад, нават калі вынікі пакуль нябачныя. У сярэдзіне тыдня звярніце ўвагу на здароўе і адпачынак. Пятніца падыдзе для доўгачаканых пакупак і выканання невялікіх жаданняў. У выхадныя зоркі рэкамендуюць адправіцца на прыроду.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю