Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Залішняя мітуслівасць узмацніць нервовае становішча на працы і ў побыце. Павялічыцца колькасць памылак у дакументах. Зоркі раяць скласці рэжым дня і прытрымлівацца яго, каб хапіла часу разабрацца з працоўнымі задачамі і ўдзяліць увагу здароўю. Не забывайце таксама аб хатніх гадаванцах і пра справы, якія доўга адкладалі.

Цялец. Набыццё занадта дарагіх рэчаў прывядзе да дзірак у бюджэце. Памятайце, што не ўсё ў жыцці павінна вымярацца практычнай карысцю — знайдзіце магчымасці для творчасці і самавыяўлення. Менавіта цяпер прыйшоў час вярнуцца да забытага хобі, паспрабаваць новы напрамак або ўдзяліць увагу прасоўванню асабістага праекта. Вам, як нікому, неабходна тварыць і дзяліцца пладамі працы са светам, быць увасабленнем прыгажосці і цяпла для навакольных.

Блізняты. На вас могуць наваліцца бытавыя клопаты і сямейныя праблемы. Прыйдзецца разабрацца з назапашанымі пытаннямі, каб аднавіць унутраную раўнавагу. Падумайце, якой вы хочаце бачыць хатнюю прастору. Магчыма, прыйшоў час зрабіць перастаноўку, абнавіць інтэр’ер ці проста стварыць больш утульную атмасферу. Прычым не толькі дома, але і на працоўным месцы.

Рак. Наперадзе час блытаніны — ад страчаных дакументаў да непаразуменняў у стасунках. Сцеражыцеся тэлефонных махляроў і не падпісвайце сумніўныя паперы. Удзяліце ўвагу здароўю, а асабліва нервовай сістэме і рацыёну харчавання. Калі не ў сілах паўплываць на сітуацыю — больш спадзявайцеся на інтуіцыю і рухайцеся па плыні. Лепшая тактыка на гэтым тыдні — знаходжанне ў філасофскім дзэне, «тут і цяпер».

Леў. Увесь тыдзень вас будзе пераследваць спакуса да неабдуманых выдаткаў. Падумайце, наколькі разумна вы распараджаецеся накапленнямі і ці не пара змяніць звыклы падыход да пакупак. У цэлым, на гэтым тыдні фінансавая сфера запатрабуе перагляду асабістага бюджэту, трансфармацыі свядомасці на багацце і дастатак. Займіцеся пошукам цікавай інфармацыі, уступіце ў групу па інтарэсах, вылучыце пасільную суму на дабрачыннасць.

Дзева. Энергія тыдня падыходзіць для пастаноўкі прафесійных мэт. Нават невялікі план дапаможа адчуць упэўненасць. Ваша працавітасць і стараннасць будуць абавязкова ўзнагароджаныя. Звярніце ўвагу на ўласны вобраз. Дадайце дзелавыя аксесуары і больш класікі ў свой імідж. Нават нязначныя змены ўразяць навакольных.

Шалі. Як ні дзіўна, але прыроджаныя дыпламаты і прававеды — шалі — на гэтым тыдні будуць схільныя да парушэння літаральна ўсіх правіл. Не выключана, што менавіта цяпер вы знойдзеце кірунак, які захочацца развіваць у будучыні. Савет тыдня: не абмяжоўвайце сябе звыклымі рамкамі. Усё новае, што з’явіцца ў гэтыя дні, можа стаць пачаткам цікавага жыццёвага этапу.

Скарпіён. Вам варта пазбягаць патэнцыяльна небяспечных месцаў або сумніўных прапаноў па ўкладанні капіталу. Уласцівая вам інтуіцыя можа падвесці ў самы непадыходзячы момант. Не адкладайце фінансавыя абавязацельствы, перагледзьце рэгулярныя выдаткі. Чым раней вы закрыеце праблемныя пытанні, тым больш упэўнена будзеце адчуваць сябе ў далейшым. Паспрабуйце праяўляць больш арыгінальнасці, адмовіўшыся ад чужых стэрэатыпаў.

Стралец. Удзяліце асаблівую ўвагу адносінам з людзьмі. Зоркі падкрэсліваюць важнасць партнёрства і раяць задумацца аб тым, наколькі раўнапраўным і камфортным з’яўляецца ваша ўзаемадзеянне. Магчыма, прыйшоў час абмеркаваць назапашаныя пытанні, размеркаванне абавязкаў або сумесныя планы. Можа ўзмацніцца жаданне адстойваць уласныя інтарэсы. Пачакайце з заключэннем дагавораў і юрыдычных дакументаў.

Казярог. На тыдні магчыма камандзіроўка або далёкая паездка. Могуць прагучаць абвінавачванні ў ваш адрас, таму загадзя запасіцеся контраргументамі — вы ведаеце, у чым справа. Аператыўнасць у прыняцці рашэнняў пазітыўна адаб’ецца на выніку вашай дзейнасці. Паспрабуйце не перагружаць сябе дадатковымі абавязкамі і размяркоўвайце працоўны час больш рацыянальна. Не забывайце праяўляць свае моцныя якасці і паступова рухайцеся да вялікіх мэт.

Вадаліў. Зоркі не рэкамендуюць увязвацца ў авантуры, асабліва фінансавыя. Дарагія пакупкі знясіляць бюджэт. Падчас спартыўных трэніровак выконвайце тэхніку бяспекі. Аднавіць сілы дапамогуць інтэнсіўная прабежка, наведванне лазні або саўны. Не лішнім будзе задумацца аб пераменах у асабістым жыцці і новых мэтах.

Рыбы. Тыдзень прынясе непаразуменні ў адносінах з партнёрам або блізкім сябрам. Не будзьце занадта прыдзірлівымі да навакольных. Шчырая размова дапаможа лепш зразумець іншы бок. Прырода нездарма надзяліла вас духоўнай сілай і якасцямі спагады да ўсяго жывога. Пераключыцеся на моцны бок сваёй натуры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю