Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень.


АВЕН. Поспех будзе залежаць ад вашага ўмення хутка навучацца і прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Вы станеце больш адчувальныя да меркавання навакольных. Не чапляйцеся за сваё мінулае, лепш шукайце новае прымяненне сваім здольнасцям. Вам спатрэбяцца такія якасці, як дыпламатычнасць і цярпенне.

ЦЯЛЕЦ. Вашы справы будуць знаходзіцца ў даволі стабільным стане. Проста атрымлівайце асалоду. Пры жаданні можна будзе рэалізаваць некаторыя свае задумы, але патрэбны аднадумцы. Дзякуючы добраму настрою вы вельмі многім зможаце дапамагчы, падтрымаўшы тых у цяжкую хвіліну. 

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні захочацца, каб усё ішло па вашым плане, і гэта цалкам магчыма. Ваша воля ўмацуецца, стане лягчэй настойваць на сваім. Лішнія справы рашуча адкідвайце, гэты час спатрэбіцца ў асабістым жыцці і на рабоце. У аўторак будзьце ўважлівыя да інфармацыі, якая паступае, і апыняцеся ў патрэбным месцы ў патрэбны час.

РАК. На гэтым тыдні верагодныя ўскладненні з дзелавымі партнёрамі, але цалкам магчыма знайсці разумны кампраміс. Прытрымлівайцеся вызначанага плана. Будзьце асцярожныя пры зносінах з малазнаёмымі людзьмі, не варта з імі гаварыць адкрыта. Можаце разлічваць на падтрымку сяброў.
ЛЕЎ. Вам трэба адэкватна разлічваць свае сілы і магчымасці, калі ўключаецеся ў працу над рэалізацыяй чужых планаў. Здаецца, вы будзеце схільныя перабольшваць. Наступствы ж такой памылкі прадбачыць нескладана. Па магчымасці праяўляйце стрыманасць, уважлівасць, дыпламатычнасць і акуратнасць. У сярэдзіне тыдня вас могуць закідаць работай. Не варта выплюхваць эмоцыі на навакольных. 

ДЗЕВА. Вы, магчыма, пазбегнеце непрыемнасцяў на рабоце, калі не будзеце ні з кім абмяркоўваць свае справы. Неабходна праявіць зайздроснае цярпенне, інакш дзелавыя партнёры могуць скарыстацца вашай эмацыянальнасцю і справакаваць канфліктную сітуацыю. У той жа час могуць аднавіцца важныя згубленыя кантакты і сувязі. 

ШАЛІ. Асноўнымі падзеямі гэтага тыдня могуць стаць справы, звязаныя з сям’ёй і домам. Нічога дзіўнага не будзе ў тым, што ў кватэры ўсё акажацца перастаўленым, перасунутым і вашы блізкія людзі могуць пазбавіцца звыклых арыенціраў. Памятайце, што любыя змяненні добрыя толькі ў разумных межах. 

СКАРПІЁН. Старайцеся ва ўсім знаходзіць станоўчыя моманты, і жыццё наладзіцца. На рабоце будзе складвацца творчая і камфортная атмасфера. Усё будзе атрымлівацца з мінімальнымі затратамі сіл і сродкаў. 

СТРАЛЕЦ. Не спакушайцеся прапановай аб хуткім заробку, гэтым можна толькі стварыць хаос ва ўзаемаадносінах на асноўнай рабоце. У аўторак з’явіцца шанц бліснуць сваімі здольнасцямі, так што лепш не прапускаць спрыяльнага моманту. Не спяшайцеся. 

КАЗЯРОГ. Паспрабуйце не фарсіраваць падзеі. Пажадана не падвяргаць сябе неапраўданай рызыцы, вырашыўшы ўзяць занадта вялікую вышыню. Вам вельмі многім давядзецца ахвяраваць, але яно таго не варта. Верагодны ўдалы пераезд на іншае месца, вы можаце знайсці новую работу. Шчырасць і мэтанакіраванасць дапамогуць дасягнуць жаданага поспеху. 

ВАДАЛІЎ. Паспрабуйце ў любым становішчы захоўваць спакой і не паддавацца эмоцыям. Не патурайце чужым слабасцям, не ўвязвайцеся ў авантурныя справы і сумнеўныя праекты. Адносіны з даўнімі партнёрамі палепшацца, і з’явяцца прыкметныя зрухі ў дзелавым і асабістым жыцці. 

РЫБЫ. На гэтым тыдні верагодная сітуацыя, калі планы, якія доўга выношваліся і нарэшце ажыццявіліся, давядзецца мяняць. Не выключана, што трэба загадзя абгаварыць умовы, на якіх вы гэту ласку зробіце, асабліва калі гаворка пойдзе пра экстранны выхад на работу з водпуску.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю