Цялец. На першае месца выйдуць сяброўскія адносіны і клопаты сям’і. Паспрабуйце не забываць пра сябе. Узровень жыццёвых сіл хоць і высокі, аднак мае патрэбу ў рэгулярным падсілкоўванні. У канцы тыдня чакаецца цікавая прапанова. На выхадныя нічога важнага не плануйце, паколькі планам, хутчэй за ўсё, не наканавана спраўдзіцца.
Блізняты. Тыдзень прынясе спрыяльныя перамены ў асабістых справах. Паспрабуйце не губляць ні адной каштоўнай хвіліны. Гараскоп рэкамендуе засяродзіцца на дробязях, з якіх складаецца побыт. У канцы перыяду прытрымайце азарт. Усё, што звязана з рызыкай, будзе гуляць супраць вас. Нацэльвайцеся на невялікія праекты, прааналізуйце тое, чаго дасягнулі, складзіце план на будучыню.
Рак. Ёсць шанц атрымаць выгаду там, дзе іншыя бачаць толькі непрыемнасці. Добра пройдуць любыя справы, нацэленыя на кароткатэрміновы поспех. Не трэба ўцякаць ад зносін. У ходзе адной з размоў можа праліцца святло на падзеі, якія адбываюцца, або будзе цікавая прапанова. У асабістых адносінах не ўсё адназначна. Канец тыдня спрыяе пачатку дыеты і аздараўленчым мерапрыемствам.
Леў. Вы можаце падвергнуцца своеасаблівай праверцы. Верагодна, выкрыюцца наступствы мінулых адносін, ці нагадае пра сябе калісьці дапушчаная халатнасць у якой-небудзь справе. Гараскоп рэкамендуе дзейнічаць па абставінах. Нельга мець усяго адзін строгі план, яго заўсёды можна скарэкціраваць. Не адмаўляйце таму, хто працягне руку дапамогі.
Дзева. Перыяд будзе напоўнены радасцю і гармоніяй. Не шукайце падвохаў. Вам неабходна паверыць у поспех і паспрабаваць атрымаць у гэты час максімум карысці. Добра будуць удавацца справы, звязаныя з рашэннем набалелых пытанняў. Зоркі раяць пераходзіць у наступленне па ўсіх сферах жыцця. Заставайцеся сабой, больш цвёрдасці ў дзеяннях і словах.
Шалі. Астралагічнае становішча напоўніць жыццё прыемнымі падзеямі. Вы зможаце знайсці нетрывіяльнае рашэнне старой праблемы. Спрыяльныя абставіны дапамогуць настроіцца на пазітыў і ўпэўнена глядзець у будучыню. Натхнёны настрой не пакіне і адзінокіх прадстаўнікоў вашага знака задыяка. Можна спадзявацца на цікавае знаёмства, рост увагі з боку цікавых вам людзей.
Скарпіён. Тыдзень будзе прыемным і спакойным. Вольны час рэкамендуецца накіраваць на ліквідацыю недагаворанасці ў асабістых справах. Больш такту ў зносінах — і вы ажыццявіце любое жаданне. У сярэдзіне перыяду можа з’явіцца апатыя і лянота. Нічога страшнага, цяпер можаце дазволіць сабе ператварыцца ў пухнатых кацянят, якія толькі і чакаюць, калі іх пяшчотна пагладзяць па поўсці.
Стралец. Можаце смела ўкараняць інавацыі ў жыццё. Паспрабуйце сябе ў новых справах, асвойце новае хобі, паэксперыментуйце з прычоскай або пазбаўцеся ад непатрэбных рэчаў. У другой палове перыяду ўзрастуць камунікатыўныя здольнасці. Вы зможаце навязаць свой пункт гледжання нават заўзятаму аматару спрэчак. Настрой будзе прыўзнятым, а энергетычны патэнцыял высокім.
Казярог. У пачатку тыдня можа здацца, што вы перасталі выклікаць цікавасць у іншых людзей. Верагодна, гэта так і ёсць, але перажываць не варта. Хутка вы зноў адновіце сваю папулярнасць. Гараскоп паказвае, што ў гэты перыяд можаце атрымаць адказ на важнае пытанне. У другой палове перыяду на першае месца выйдзе асабістае жыццё.
Вадаліў. Вы адчуеце эфектыўнасць абранага курсу. Нават калі прыйдзецца адкарэкціраваць нейкі працэс, гэта не паўплывае на ваш поспех. Радасны настрой спрыяльна адаб’ецца на адносінах з блізкімі людзьмі. У сярэдзіне перыяду можа адбыцца значная сустрэча.
Рыбы. Энергіі будзе хоць пазычай, але ёсць рызыка накіраваць яе ў няправільнае рэчышча. Часцей райцеся з тымі, хто ведае толк у жыцці. Поспех любіць тых, хто не крычыць гучна пра сябе. Напрыканцы будзе карысна звесці да мінімуму любыя кантакты. Чытанне кніг і прагляд праграм прынясуць куды больш вялікую карысць. Не забараняйце сабе злёгку памарыць.