Авен. Тыдзень у цэлым складваецца добра. Асабліва гэта датычыцца вырашэння пытанняў матэрыяльнага плана. Напрыклад, могуць вярнуць доўг, пра які вы забыліся, або працадаўца можа выдаць вам пазапланавую грашовую прэмію. Другая палова тыдня спрыяльная для вучобы, кароткіх загарадных паездак і новых знаёмстваў.
Цялец. Зоркі раяць у гэты перыяд займацца асабістым развіццём і сваім знешнім выглядам. Жанчыны могуць атрымаць поспех у эксперыментах з іміджам. Добра купіць абанемент на фітнес і пачаць рэгулярнае наведванне заняткаў. Ідэальна, калі б на гэтыя дні ў вас прыпадаў адпачынак, каб паехаць на тыдзень у ціхі санаторый удалечыні ад шуму і мітусні.
Блізняты. Дзякуючы ўзмацненню інтуіцыі вы зможаце зразумець скрытыя матывы ў паводзінах іншых людзей. Узрастае патрэба ў зносінах з сябрамі і аднадумцамі. Можа адбыцца знаёмства з новымі цікавымі людзьмі. Іншая тэма, якая можа захапіць вас, — разнастайныя духоўныя практыкі.
Рак. На гэтым тыдні будзеце занятыя пошукам новых уражанняў. Рэкамендуецца шукаць людзей, блізкіх вам па духу, па інтарэсах, па захапленнях і актыўна кантактаваць. Ёсць шанц выйграць у латарэю. Зоркі раяць вам засяродзіцца на ўрэгуляванні матэрыяльных і фінансавых пытанняў. Вам удасца прасунуцца па кар’ернай лесвіцы або зарабіць грошай.
Леў. Вы зможаце дабіцца многага, калі паставіце перад сабой канкрэтную мэту. Магчымыя пазітыўныя зрухі ў кар’еры. У гэты перыяд вам захочацца даведацца шмат новага і цікавага, пашырыць гарызонты спазнання навакольнага свету, атрымаць яркія ўражанні. Новыя знаёмствы будуць насіць у асноўным сяброўскі і пазнавальны характар.
Дзева. На гэтым тыдні вы можаце быць вельмі дапытлівымі, чым пашырыце свой кругагляд, вызначыцеся ў вучобе. Магчыма, адправіцеся ў падарожжа па гарадах і краінах, дзе зможаце пазнаёміцца з новымі цікавымі людзьмі, даведацца шмат новага пра жыццё, культуры, рэлігіі і традыцыі іншых народаў.
Шалі. У першай палове тыдня могуць праявіцца экстрасэнсорныя здольнасці. Добры час для падарожжаў, знаёмства з этнічнымі і культурнымі асаблівасцямі жыцця іншых краін. Таксама гэты перыяд падыдзе для паездак па святых месцах рэлігійных паломнікаў. Паспяхова пойдзе вывучэнне замежных моў.
Скарпіён. Выключна ўдалы час для экстрэмальных відаў спорту і адпачынку. Зоркі раяць сур’ёзна заняцца сваім здароўем. Прадумайце правільную дыету з дастатковай колькасцю вітамінных прадуктаў. У цэлым здаровы лад жыцця будзе спрыяць агульнаму ўмацаванню арганізма і пазбаўленню ад хвароб.
Стралец. Першая палова тыдня — спрыяльны час для праходжання медыцынскага абследавання з выкарыстаннем найноўшых прыбораў. Астатнія дні падыходзяць для стварэння гармоніі ў асабістым жыцці. Адкрываюцца спрыяльныя перспектывы для рашучага паляпшэння адносін, выбудоўвання іх на аснове ўзаемаразумення і ўзаемапавагі.
Казярог. Зоркі сцвярджаюць, што вы можаце ператварыцца ў дамаседаў. Адносіны з членамі сям’і і сваякамі складваюцца добразычліва, і вы разам дружна будзеце рабіць усе неабходныя работы дома. Ваша ўвага і сілы могуць быць цалкам накіраваны на добраўпарадкаванне свайго жылля.
Вадаліў. На гэтым тыдні можа ўзмацніцца патрэба ў кантактах і зносінах. Вы адчуеце ў сабе творчы ўздым і патрэбу ў каханні. Гэта цудоўны час для адзінокіх сэрцаў, якія шукаюць каханне. Выкарыстоўвайце яго для прымірэння з тымі знаёмымі і сваякамі, з якімі вы былі ў сварцы і хацелі б аднавіць добрыя адносіны.
Рыбы. Удалы час для вырашэння матэрыяльных і фінансавых праблем. Цяпер для вас не час для забаў, справа перш за ўсё. Беспрацоўныя маюць выдатны шанц знайсці цікавую і высокааплатную работу. Вашы даходы істотна вырастуць. Адносіны ў сям’і складваюцца выключна гарманічна.