Авен. Парадуюць прыемныя пакупкі. Гэта можа быць звязана з паляпшэннем фінансавага становішча і ростам даходаў. Таксама добры час купляць тавары для дома. Выдатныя дні для баўлення часу ў хатняй абстаноўцы, з сям’ёй, разам з роднымі і блізкімі.
Цялец. Можа адбыцца пераацэнка каштоўнасцяў. Узнікне жаданне працаваць над сабой і сваімі паводзінамі. Магчыма, галоўным імпульсам да таго, каб па-новаму зірнуць на сябе і правесці работу над памылкамі. У жанчын можа ўзмацніцца жаданне змяніць свой імідж, паўстаць у новым вобразе.
Блізняты. На гэтым тыдні можаце адчуць стомленасць ад інтэнсіўных зносін з навакольнымі. Магчыма, будзеце схільныя заставацца ў сябе дома ў ціхай атмасферы. Добра выязджаць на прыроду, у санаторый і выкарыстоўваць гэтыя дні для прафілактыкі здароўя. У прыватнасці, у вас можа палепшыцца фінансавае становішча.
Рак. Чакаюцца цікавыя зносіны з сябрамі. Вас могуць запрасіць на сяброўскія вечарынкі, у забаўляльныя паездкі, на святочныя канцэрты і прадстаўленні. Зробіце своеасаблівую работу над памылкамі, высновы і складзяце план дзеянняў. Сярэдзіна тыдня спрыяе змене іміджу.
Леў. Паспяховы час для творчага росту, павышэння аўтарытэту, дасягнення пастаўленых мэт. Таксама — для заняткаў па методыках духоўных практык з мэтай здабыцця гармоніі душы і цела. Добра займацца ёгай, аўтагеннымі трэніроўкамі, чытаннем мантр, праводзіць сеансы медытацыі.
Дзева. Будуць прыемныя ўражанні, сюрпрызы. Напрыклад, можа споўніцца ваша запаветнае жаданне. Актывізуюцца зносіны ў інтэрнэце ў сацыяльных сетках, на форумах і на сайтах знаёмстваў. Вас могуць нечакана запрасіць у забаўляльную паездку. Гэта можа спрыяць пашырэнню кругагляду.
Шалі. На гэтым тыдні можаце ўнесці карэктывы ў свае жыццёвыя планы. Магчыма, вы ўсведамляеце, што ранейшыя метады не падыходзяць для дасягнення пастаўленай мэты. Гэта можа запатрабаваць сур’ёзных змяненняў у ладзе жыцця і ў звыклым укладзе. Асабліва ўдала правядуць гэтыя дні аматары экстрэмальных відаў адпачынку. Добра хадзіць у паходы ў лес, на паляванне і рыбалку.
Скарпіён. Тыдзень складваецца выдатна для шчаслівага шлюбнага жыцця. Ваш партнёр будзе схільны перагледзець свае ранейшыя думкі і пайсці на саступкі. Паспяхова пройдуць гэтыя дні для студэнтаў ВНУ і ўсіх, хто шмат часу аддае вучобе. Можна здаваць экзамены, залікі. Магчымыя імправізаваныя турыстычныя паездкі разам з партнёрам.
Стралец. Зоркі раяць засяродзіцца на вырашэнні практычных пытанняў. Таксама гэтыя дні падыходзяць да змены рэжыму дня і пераходу на здаровы лад жыцця з правільным збалансаваным харчаваннем, размеркаваннем сну і няспання. Пры неабходнасці добра праходзіць медыцынскае абследаванне.
Казярог. У пачатку і сярэдзіне тыдня могуць скласціся перадумовы для шчаслівага асабістага жыцця. Гэты час можа прайсці з вясёлым, аптымістычным настроем. Не адмоўце сабе ў задавальненні наведаць канцэрты, дыскатэкі, кінатэатры, клубы, рэстараны. Адзінокіх Казярогаў можа чакаць новае рамантычнае знаёмства.
Вадаліў. Сямейнае жыццё і вырашэнне практычных гаспадарча-бытавых пытанняў — вось тэмы, якія могуць паспяхова вырашацца ў пачатку і сярэдзіне гэтага тыдня. Ваш бадзёры дзелавы настрой можа быць звязаны з добрым самаадчуваннем. Магчыма, увага цалкам будзе паглынута планамі, як абнавіць сваё жыллё, каб зрабіць яго больш камфортным і ўтульным.
Рыбы. Шмат новых прыемных знаёмстваў, паездак і вясёлага баўлення часу. Выдатны час выязджаць за горад на пікнікі, на дачу, на прыроду. Наведвайце канцэрты, тэатры, дыскатэкі і клубы. Гэта якраз будзе адпавядаць вашаму ўнутранаму настрою і чаканням. Могуць актывізавацца рамантычныя адносіны.