Цялец. Вы будзеце на вяршыні натхнення і пазітыву. Цікавыя ідэі і нястрымная энергія прыцягнуць увагу калег, а натуральнае абаянне адкрые любыя дзверы. Магчымы прыемныя сюрпрызы і сустрэчы, якія варта выкарыстаць на сваю карысць. Умацоўвайце дзелавыя сувязі, не бойцеся адкрытых зносін, а калі патрэбна дапамога — смела звяртайцеся па параду да кіраўніцтва. Гэта зручны момант для вывучэння чагосьці новага, прэзентацыі сваіх праектаў і самапрэзентацыі.
Блізняты. Для вас на тыдні галоўнай каштоўнасцю стане сямейная ўтульнасць. Хваля пяшчоты да блізкіх заклікае правесці з імі больш часу. Спакой і стабільнасць павінны стаць вашымі саюзнікамі. Не забывайце аб паўнавартасным адпачынку. Таксама гэты час вельмі прыдатны для планавання сямейнага бюджэту, сумеснага адпачынку і пакупак. А хтосьці атрымае фінансавую дапамогу ад бацькоў або бліжэйшых сваякоў.
Рак. Наперадзе тыдзень насычаны інфармацыяй і новымі кантактамі. Ваша красамоўства дапаможа ў любой дзейнасці, асабліва звязанай з камунікацыяй або інфармацыйным абменам. Перыяд спрыяльны для дзелавых сустрэч, арганізацыйных пытанняў, навучання і атрымання новых ведаў. Пазбягайце паспешных рашэнняў і шматзадачнасці.
Львы. Зоркі заклікаюць натхніцца мастацтвам або прыродай, прысвяціць час адпачынку і аднаўленню. Для ўзняцця настрою і абнаўлення сіл паслухайце музыку, акуніцеся ў медытацыі або займіцеся ёгай. Стварыце больш камфорту вакол сябе, бо цяпер вы будзеце сканцэнтраваныя менавіта на гармоніі і прыгажосці.
Дзева. У вас прачнецца цікавасць да ўсяго новага. Надышоў час для новых ідэй і новага вопыту, эксперыментаў, нестандартных рашэнняў. Вы знаходзіцеся ў пошуку. Пагаварыце з калегамі і сябрамі аб сваіх праектах, магчыма, менавіта ад іх вы атрымаеце новую ацэнку і нешта зменіце ў звыклым ладзе жыцця. Не бойцеся вылучацца з натоўпу, нават пераўтварыўшы сваю знешнасць у эпатажным стылі. Бо галоўнае на гэтым тыдні — крэатыўны падыход літаральна да ўсіх пытанняў.
Шалі. Планеты абяцаюць надзвычай прадуктыўны для духоўных практык, самапазнання і самаразвіцця перыяд. Вашы інтуіцыя і падсвядомасць будуць асабліва моцнымі, што дапаможа вырашыць даўнія складаныя праблемы даволі нестандартным чынам. Паспрабуйце выказаць свае эмоцыі праз творчасць. Можна разлічваць на дапамогу і даверлівыя адносіны з начальствам.
Скарпіён. У цэнтры ўвагі — новыя перспектывы і ўмацаванне сувязяў з аднадумцамі. З’яўляюцца шанцы для рэалізацыі або развіцця інавацыйных праектаў. Добры перыяд для каманднай працы і сацыяльнай актыўнасці. Адкрыйцеся сябрам, і атрымаеце ад іх вельмі патрэбную вам падтрымку. Займіцеся планаваннем сумеснага падарожжа з каханым чалавекам і ні ў якім разе не адкладвайце вандроўку на доўгі час.
Стралец. Наступны тыдзень — выдатны час для ўкаранення рабочых ідэй, планаў, павышэння па службе. Актыўная дзейнасць і прасоўванне да мэты — усё складваецца ўдала. Магчымасці для росту ёсць, але можа спатрэбіцца больш сіл, чым звычайна. Аднак ваша дысцыпліна і ўпартасць прынясуць плён. Вы адчуеце прыліў упэўненасці, што дапаможа ў вырашэнні складаных задач. Зоркі даюць шанц праявіць лідарскія якасці — не бойцеся браць на сябе адказнасць.
Казярог. Вам пойдуць на карысць падарожжы і зносіны з паспяховымі людзьмі. Цікавыя знаёмствы адкрыюць захапляльныя перспектывы, а аптымізм дапаможа пераадолець любыя цяжкасці. Многае залежыць і ад вашага асабістага абаяння. Выкарыстоўвайце яго для ўмацавання сувязяў і пошуку новых магчымасцяў. А лепш за ўсё — пашырце свае гарызонты разам з каханым чалавекам.
Вадаліў. Наперадзе выдатная магчымасць дамагчыся прызнання ў працоўнай дзейнасці, а таксама паспяхова справіцца з арганізацыйнымі момантамі, якія перашкаджаюць эфектыўнай рабоце. Складваюцца добрыя перадумовы на здабыццё матэрыяльнага забеспячэння і шчодры сацпакет. Падтрымка калег таксама будзе значнай. Засяродзьцеся на важных задачах і дэталях у праектах.
Рыбы. Эмацыянальны фон наваколля спрыяе творчасці і рамантычным знаёмствам. Знайдзіце спосаб без сарамлівасці выказаць свае пачуцці. Вылучыце час для адпачынку і зрабіце невялікае свята для каханага чалавека. Вашае абаянне здольнае разбурыць усе перашкоды на шляху да шчасця. Тыдзень выдатна падыходзіць для перамоў і ўрэгулявання рознагалоссяў.