Авен. Вы станеце ініцыятарам змяненняў, якія даўно напрошваліся. Вас наведае яснае разуменне таго, які крок будзе наступным. У адносінах з партнёрам наступіць перыяд, калі словы значаць менш, чым учынкі. Адзінокіх сітуацыя падштурхне да знаёмства, якое пачнецца з супадзення інтарэсаў. У прафесійнай сферы надыходзіць спрыяльны момант для завяршэння старых праектаў.
Цялец. На гэтым тыдні будзеце схільныя да пераацэнкі ўласных магчымасцяў. Раптам зразумееце, што звыклы круг задач больш не прыносіць задавальнення, і захочаце пашырыць гарызонты. Гэта добры момант, каб запісацца на курсы. У любоўнай сферы магчыма невялікая паўза, якая пойдзе на карысць абаім.
Блізняты. Наперадзе тыдзень, калі інтуіцыя і логіка працуюць у тандэме. Гэта найлепшы час, каб пачаць новую справу ці адправіцца ў падарожжа. У каханні запануе гармонія, калі дазволіце партнёру паклапаціцца пра вас. Не трэба ўсё цягнуць на сабе, дайце яму магчымасць праявіцца. Добры момант для змены графіка работы.
Рак. Тыдзень прынясе пачуццё глыбокага ўнутранага задавальнення ад наведзенага парадку ў справах і думках. Зможаце адкінуць лішняе і сканцэнтравацца на тым, што сапраўды грэе душу. Добры час для завяршэння рамонту або перастаноўкі мэблі. Эмацыянальная сувязь з партнёрам стане глыбейшая, калі вы наважыцеся падзяліцца тым, пра што раней маўчалі.
Леў. Надыходзіць час актыўнага пошуку новых шляхоў. Старыя спосабы дасягнення мэт перастануць працаваць, і гэта вымусіць вас праявіць вынаходлівасць. У асабістым жыцці магчымы ўсплёск страсці, асабліва калі ў адносінах даўно не было рамантыкі. Прафесійная дзейнасць запатрабуе лідарскіх якасцяў, нават калі не займаеце кіруючую пасаду. Сярэдзіна тыдня ўдалая для фінансавых аперацый і буйных пакупак.
Дзева. На гэтым тыдні станеце галоўным генератарам ідэй у сваім коле зносін. У адносінах з партнёрам наступіць поўнае ўзаемаразуменне па бытавых пытаннях. Вы з лёгкасцю дамовіцеся аб размеркаванні абавязкаў і сумесных выдатках. У прафесійнай сферы чакае поспех у справах, якія патрабуюць увагі да дэталяў. У чацвер магчыма незапланаваная, але прыемная фінансавая навіна.
Шалі. Гэты тыдзень стане часам, калі поспех будзе на баку тых, хто ўмее чакаць. Партнёр здзівіць праявай пяшчоты і клопату, што асабліва прыемна, калі апошнім часам у адносінах адчувалася прахалода. Буйныя фінансавыя рашэнні лепш адкласці на наступны тыдзень: цяпер высокая верагоднасць памылкі.
Скарпіён. Добры час для пачатку рамонту або абнаўлення гардэроба. У каханні наступіць момант, калі старыя крыўды страцяць сілу. Зможаце дараваць тое, што назапашвалася гадамі, і пачаць адносіны з чыстага ліста. У прафесійнай сферы спатрэбіцца праявіць гнуткасць.
Стралец. Гэты тыдзень пройдзе пад знакам пошуку ісціны. Вас перастануць задавальняць павярхоўныя адказы, захочацца дакапацца да сутнасці рэчаў. Добры час для паездак і камандзіровак, нават кароткіх — яны прынясуць больш карысці. Адносіны з партнёрам выйдуць на новы ўзровень разумення, калі вы шчыра пагаворыце аб сваіх сапраўдных жаданнях. У справах наступіць перыяд актыўнага руху. Праекты, якія стаялі на месцы, зрушацца ад нестандартных падыходаў.
Казярог. Будзеце занятыя навядзеннем мастоў. Гаворка ў першую чаргу пра аднаўленне старых сувязяў, як дзелавых, так і сяброўскіх. У любоўнай сферы магчымы невялікі канфлікт на глебе рэўнасці або недахопу ўвагі. Адзінокіх чакае рамантычнае знаёмства на мерапрыемстве, звязаным з мастацтвам або культурай. Не бярыце і не давайце ў доўг буйныя сумы.
Вадаліў. На тыдні здзівіце сваёй практычнасцю. Звычайна лунаючы у аблоках, раптам праявіце незвычайную дзелавую хватку і ўвагу да дэталяў. Гэта дазволіць вырашыць застарэлую фінансавую праблему. Добры час, каб разабраць завалы ў доме, гаражы або на працоўным стале. Адносіны з партнёрам стануць больш стабільнымі, калі перастанеце шукаць прыгоды.
Рыбы. Пачатак тыдня запатрабуе максімальнай сабранасці ў дробязях. Будзеце занятыя вырашэннем чужых праблем, але менавіта праз гэта прыйдзеце да разумення сітуацыі. У адносінах з каханым паўстане тэма агульнай будучыні. Добры момант для навядзення парадку ў электроннай пошце і кантактах.