Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Тыдзень, падчас якога рэкамендуецца нацэліцца на доўгатэрміновыя перспектывы. Перад вамі з’явіцца некалькі неадкладных задач. Вырашаючы іх, абапірайцеся і на вопыт, і на інтуіцыю. Пазітыўны настрой і вера ў сябе дапамогуць годна правесці гэты перыяд. Пры неабходнасці можаце разлічваць на падтрымку блізкіх людзей. Да канца тыдня ўдача ўспомніць пра вас. Не замыкайцеся ў сабе і не спрабуйце стрымліваць эмоцыі.



Цялец. Вас чакае невялікая разгубленасць. Будзеце падсвядома адчуваць трывогу ад адносін з кімсьці з новых суседзяў ці сяброў. Магчыма, лепш не фарсіраваць падзеі на шляху збліжэння з гэтым чалавекам. Спяшацца не трэба і ў хатніх справах. Часам варта адмовіцца ад «неадкладных» спраў дзеля аднаўлення арганізма.

Блізняты. Прадстаўнікам гэтага знака, хутчэй за ўсё, не ўдасца пазбегнуць недамовак і плётак. Паспрабуйце не прыцягваць да сябе шмат увагі, не перацягвайце коўдру падчас дыялогаў. Сціпласць і прастата вітаюцца літаральна ва ўсім. Абставіны гэтага тыдня ў цэлым спрыяльныя для новых пачынанняў. Магчыма, стане больш зразумелай сітуацыя ў асабістых справах або адбудзецца знаёмства, якое можа стаць лёсавызначальным.

Рак. Пачатак тыдня адзначыцца незвычайнай прапановай. Не спяшайцеся яе адхіляць. Тое, што прагучала, магчыма, калі не цалкам, то часткова, выкарыстоўваць з разлікам на будучыню. У сярэдзіне тыдня ўзрасце творчы патэнцыял. Смела бярыцеся за «пробу пяра» ў любым цікавым для вас кірунку.

Леў. У вас амаль не застанецца часу на адпачынак. Кожная справа наблізіць поспех. Асабліва прадукцыйнымі будуць перагаворы і абмеркаванні. У другой палове тыдня раім не ўмешвацца ў падзеі, якія адбываюцца навокал. Куды больш правільным будзе займацца сваім самаадчуваннем, прыгажосцю, павышэннем энергетычнага патэнцыялу.

Дзева. Тыдзень спрыяльны. Прыслухайцеся да пажаданняў свайго найбліжэйшага круга зносін. Гэтыя людзі для вас значаць многа, яны больш, чым проста саюзнікі. Поспех шмат у чым будзе залежаць ад устаноўленых паміж вамі дамоўленасцяў. Не варта забываць і аб паўсядзённых справах. Адкарэктуйце паводзіны, правядзіце работу над памылкамі.

Шалі. Зоркі раяць праявіць імкненне да незалежнасці. Аднак сачыце, каб барацьба за свабоду не замінала ў справах. У іх на першым месцы па-ранейшаму сумарны вынік каманднай работы, а не магчымасць пацешыць сваё самалюбства. Тыдзень не прадугледжвае нечаканасцяў. Гэты спакойны і гарманічны перыяд пажадана прысвяціць актыўнаму прасоўванню сваіх прыродных талентаў.

Скарпіён. На тыдні разберацеся з адной з заблытаных сітуацый. Аднак гараскоп не гарантуе, што, праліўшы святло на гэта пытанне, вы будзеце задаволены атрыманым вынікам. Шмат што запатрабуе дапрацоўкі або карэкціроўкі. У пачатку тыдня можа адолець лёгкі сум. Вы хутка пазбавіцеся ад дэпрэсіўнага настрою, калі ўспомніце аб мінулых перамогах і матывуеце сябе глядзець у будучыню з аптымізмам.

Стралец. Вы адчуеце прырост жыццёвых сіл. Гэта выдатны час, каб перайсці ад планавання да актыўных дзеянняў. Калі ваша галоўная мэта — нешта канкрэтнае ў хатніх справах, вынікі кожнага з такіх пачынанняў акажуцца ўражальнымі. Не рэкамендуем губляць каштоўны час і ў асабістых справах. У другой палове тыдня стане зразумела, хто сапраўдны сябар, а хто ўсяго толькі карыстаецца вашым даверам.

Казярог. Ураўнаважанасць на гэтым тыдні будзе вартая толькі пахвал, і няма такіх спраў, у якіх вы б не змаглі разабрацца ў гэты перыяд. Астралагічнае становішча не выключае неабходнасці тушыць рознагалоссі паміж сваякамі, калегамі або суседзямі. На выхадных можа нагадаць пра сябе чалавек з вашага дзяцінства. Нядзеля пакіне прыемныя ўспаміны.

Вадаліў. Тыдзень спрыяльны, не грузіць праблемамі, але і цікавых падзей таксама пакуль не прадбачыцца. Рэкамендуем папрацаваць над сабой. Гэта выдатны час вучыцца і ўсебакова развівацца. Усе важныя рашэнні перанясіце на наступны тыдзень. У канцы гэтага варта пазбягаць недаказанасці ў асабістых гутарках. Старайцеся абдумваць кожную фразу перш, чым яе вымавіць.

Рыбы. Астралагічнае становішча тыдня спрыяе ў пераходзе на новы этап у рамантычных адносінах, стварэнню дзелавога партнёрства і пошуку новага спосабу паляпшэння свайго дабрабыту. Вам у гэты перыяд не трэба марнаваць час на ілюзіі, а варта заняцца рэальнымі справамі. Такія спрыяльныя ўмовы для рашучых дзеянняў выпадаюць нячаста.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю