Авен. Для вас гэты тыдзень будзе напоўнены радасцю і гармоніяй. Не шукайце падвоху там, дзе яго няма. Вам неабходна паверыць у поспех і паспрабаваць атрымаць з гэтага перыяду максімум карысці. Добра будуць удавацца справы, звязаныя з вырашэннем набалелых пытанняў. Пераходзьце ў наступленне ва ўсіх сферах жыцця. Бяздзейнасць падобна да страты пазіцый. Заставайцеся сабой, больш цвёрдасці ў дзеяннях і словах.
Цялец. Тыдзень напоўніць жыццё прыемнымі падзеямі. Вы зможаце знайсці нетрывіяльнае рашэнне старой праблемы. Спрыяльныя абставіны дапамогуць наладзіцца на пазітыў і ўпэўнена паглядзець у будучыню. Натхнёны настрой не пакіне і адзінокіх прадстаўнікоў знака. Можна спадзявацца на рамантычнае знаёмства, рост увагі з боку цікавых вам людзей.
Блізняты. Тыдзень будзе прыемным і спакойным. Вольны час накіруйце на вырашэнне дробных пытанняў, якія назбіраліся апошнім часам. Больш такту — і вы ажыццявіце любое жаданне.
Рак. На гэтым тыдні можна паспрабаваць сябе ў новых справах. У фінансавых пытаннях рэкамендуецца праявіць асцярожнасць. Калі няма крайняй неабходнасці, перанясіце буйныя пакупкі і іншыя магчымыя выдаткі на больш позні перыяд. Выхадныя выдатна падыдуць для фізічных нагрузак.
Леў. У пачатку тыдня можа з’явіцца ўражанне, што навакольны свет абыякавы да вас. Не варта перажываць, бо гэта толькі на першы погляд. На самой справе ваша папулярнасць нікуды не знікла. У другой палове тыдня на першае месца выйдзе асабістае жыццё. Абстаноўка ў сям’і можа злёгку абвастрыцца, што зусім не з’яўляецца падставай для сваркі.
Дзева. Тыдзень пакажа эфектыўнасць курсу, абранага вамі. Нават калі прыйдзецца адкарэкціраваць нейкі працэс, гэта не паўплывае на агульны поспех у справах. Добры настрой спрыяльна адаб’ецца на адносінах з блізкімі людзьмі. У сярэдзіне можа адбыцца важная сустрэча. Бліжэй да выхадных будзьце ўважлівымі да свайго здароўя.
Шалі. Энергіі на гэтым тыдні будзе хоць адбаўляй, але ёсць рызыка накіраваць яе ў няправільнае рэчышча. Часцей райцеся з тымі, хто ведае толк у жыцці (асабліва ў справах амурных). І памятайце, што поспех нараджаецца ў цішыні. Дазвольце сабе крыху памарыць — гэта дапаможа захаваць спакой і гармонію.
Скарпіён. На гэтым тыдні паспрабуйце выйсці за межы звыклых шаблонаў, праявіце знаходлівасць у надзённых справах. І не бойцеся прапаноўваць нерэальныя на першы погляд ідэі — у іх абавязкова знойдзецца рацыянальнае зерне. З сярэдзіны тыдня пачнецца працэс перагляду жыццёвых прыярытэтаў.
Стралец. Зоркі раяць засяродзіцца на доўгатэрміновых перспектывах. Пазітыўны настрой і вера ў сябе дапамогуць лёгка знайсці выйсце са складаных сітуацый. Пры неабходнасці можаце разлічваць на падтрымку блізкіх людзей. Выхадныя лепш прысвяціць рамантычным спатканням.
Казярог. У пачатку тыдня магчыма невялікая разгубленасць з-за незразумеласці абставін. Вы будзеце падсвядома адчуваць трывогу ад зносін з кімсьці з новых суседзяў ці сяброў. Лепш не фарсіраваць падзеі на шляху збліжэння з гэтым чалавекам. Не трэба спяшацца і ў хатніх справах.
Вадаліў. Тыдзень спрыяльны для рэалізацыі новых праектаў, знаёмстваў. Вам, нягледзячы на ўсе цяжкасці, удасца захаваць гармонію ў адносінах з сябрамі, роднымі і блізкімі. Найлепшая стратэгія на гэты перыяд — сціпласць і ўважлівасць да свайго асяроддзя.
Рыбы. Пачатак тыдня для вас адзначыцца перспектыўнай прапановай. І нават калі здзелка сарвецца, у далейшым гэтыя кантакты прынясуць добрыя дывідэнды. У сярэдзіне тыдня ў вас узрасце творчы складнік жыцця. Смела бярыцеся за выкананне самых складаных задач — у вас усё атрымаецца.