Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні на дапамогу разлічваць не варта. Усё залежыць толькі ад вашых намаганняў. Адкіньце ўсё неістотнае і засяродзьцеся на сапраўды важных справах. Пятніца і субота пагражаюць дадаць лыжку дзёгцю ў бочку з мёдам, верагодныя замінкі ў справах, спазненні, спрэчкі, раздражненне. У нядзелю інтуіцыя дазволіць вырашыць даўнія асабістыя канфлікты.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні з’явіцца шмат магчымасцяў, але павялічыцца і колькасць абавязкаў, асабліва гэта датычыцца работы. Выяўляйце рашучасць і актыўнасць літаральна ва ўсім, і тады спадарыня Фартуна будзе да вас вельмі добразычлівая. У чацвер паспрабуйце ўвайсці ў працоўны рытм, што будзе складана пасля свят.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні можаце кардынальна змяніць сваю будучыню, калі рызыкняце зрабіць сур’ёзны крок і парвяце з цяжкім мінулым. Зоркі паказваюць на наяўнасць у пачатку тыдня моста з мінулага ў будучыню. Магчымасцю прайсці па ім варта скарыстацца. Змяненні носяць незваротны характар. І, здаецца, гэта ваш шлях да шчасця.

РАК. У пачатку тыдня ўстрымайцеся ад актыўнай дзейнасці, мітусні і балбатні. Не разменьвайцеся па дробязях, давярайце інтуіцыі, тады спадарыня Фартуна будзе ўсміхацца вам з панядзелка да нядзелі няспынна. Пятніца — спрыяльны дзень для рэалізацыі сумесных з дзелавымі партнёрамі планаў. У выхадныя вам, падобна, прыйдзецца сур’ёзна адкарэктаваць свае фінансавыя планы.

ЛЕЎ. Вам трэба выбраць правільную стратэгію і актыўна дзейнічаць. А калі будзеце ленавацца, на поспех не разлічвайце. У аўторак патрэбная інфармацыя, нібы залатая рыбка, сама прыплыве вам у рукі. Калі прапусціце, будзе ўдвая крыўдна. Не звяртайце ўвагі на шэпт за спінай і зайздросныя ўздыхі, сканцэнтруйцеся і — наперад, проста да мэты.

ДЗЕВА. Паспрабуйце не спыняцца на дасягнутым. Спраў на гэтым тыдні будзе дастаткова. Цяпер самы час паклапаціцца пра сваю найбліжэйшую будучыню. Могуць адбыцца сур’ёзныя змены ў прафесійнай сферы. Самыя напружаныя дні — аўторак і чацвер. Асабліва будуць дапякаць нечаканасці і спешка. Аднак вы паспееце шмат чаго зрабіць. Нядзелю прысвяціце асабістаму жыццю.

ШАЛІ. Жыццё на гэтым тыдні будзе віраваць. Ваша задача — асядлаць гэту хвалю. Калі зможаце кіраваць сітуацыяй, то за гэтыя некалькі дзён здолееце разбурыць горы. Знайдзіце час як след паварушыць мазгамі, і смутныя і неаформленыя імкненні ператворацца ў выразныя і дасягальныя мэты. Да вас можа вярнуцца ваша ранейшае каханне.

СКАРПІЁН. У пачатку тыдня вас, магчыма, саб’е з панталыку нейкая навіна. Жыццё можа сур’ёзна змяніцца, вы зробіце нарэшце правільны выбар. Цяпер самы час стварыць неабходную платформу для прасоўвання наперад. Нават самыя амбіцыйныя планы ў чацвер знойдуць цвёрдую падтрымку ўплывовых асоб, фундатараў і начальства.

СТРАЛЕЦ. Пачынайце актыўна змяняць сябе і шукайце новыя неардынарныя шляхі, каб наладзіць сваё асабістае жыццё. Аўторак — выдатны дзень для сустрэч і сяброўскіх вечарынак, не забудзьцеся стэлефанавацца з сябрамі, блізкімі і знаёмымі — усімі, каго вам хацелася б пабачыць. У пятніцу, аказаўшы паслугу начальству, вы тым самым дапаможаце яму вырашыць складаную сітуацыю, і яно абавязкова аддзячыць вас.

КАЗЯРОГ. У панядзелак верагодная цікавая паездка, якая дазволіць пашырыць кола зносін і дасць новыя магчымасці ў будучыні. Паспрабуйце вучыцца слухаць і чуць навакольных і вы пяроймеце для сябе шмат цікавага і станеце мудрэй. Магчымая выгадная дзелавая прапанова ў канцы тыдня. Паспрабуйце па-філасофску паставіцца да ўнутранага напружання. Яно будзе толькі пабочным эфектам сабранасці, якая вельмі патрэбна вам для дасягнення мэт.

ВАДАЛІЎ. Спрыяльны час для рэалізацыі творчых задум. Многія пытанні можна вырашыць, не сустракаючы на сваім шляху асаблівых перашкод. Паспрабуйце не прымаць удзелу ў інтрыгах, не пляткарце і не асуджайце. Аддайце асаблівую ўвагу дзецям. Добры настрой будзе спадарожнічаць вам доўгі час.

РЫБЫ. Ёсць верагоднасць поспехаў у кар’еры і асабістым жыцці. Але не варта спяшацца і выбіраць дэвіз «Усё ці нічога». Спачатку неабходна даказаць свае правы рэальнай справай. Паменш гаварыце і не патурайце сваім капрызам, слабасцям і шкодным звычкам.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю