АВЕН. Скіньце з сябе цяжар непатрэбных праблем, перастаньце перажываць і проста жывіце. Мае сэнс заняцца ўмацаваннем сяброўскіх сувязяў з калегамі, каб больш паспяхова супрацьстаяць нядобразычліўцам. Начальства заўважыць вашу актыўнасць, вы не застаняцеся без прэміі. Паспрабуйце не зрываць раздражнення на блізкіх, будзьце больш памяркоўнымі, і ўсё патроху ўтрасецца.
ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня паспрабуйце ўстараніць недахопы і прамашкі ў працы. Думка навучыцца чаму-небудзь новаму вельмі разумная і своечасовая. Больш упэўненасці ў сабе. У сераду, выкарыстоўваючы сваё абаянне і дыпламатычныя здольнасці, можаце дасягнуць мэты і прыцягнуць да спраў тых, хто побач. У суботу арганізуйце сустрэчу са старымі сябрамі.
БЛІЗНЯТЫ. Праца будзе спрыяць укараненню новых ідэй. Галоўнае — не спыняцца на дасягнутым, рух наперад прынясе поспех. Фартуна будзе добразычлівай, не прапусціце свайго шанцу: вы можаце ажыццявіць мару. У першую чаргу гэта датычыцца асабістага жыцця і творчасці.
РАК. Будзе няпроста ўсачыць за пастаяннымі пераменамі. Таму любое самае добрае і старанна спланаванае пачынанне здольнае ператварыцца ў пшык. Будзьце гатовыя хутка рэагаваць на навіны. Могуць узнікнуць складанасці ў адносінах з сябрамі: яны могуць паводзіць сябе зусім не так, як вы чакаеце. У асабістым жыцці не выключаны праблемы, звязаныя з моцнай занятасцю на рабоце.
ЛЕЎ. Паспрабуйце загадзя скласці план дзеянняў і арыентавацца на яго, інакш патонеце ў шматлікіх справах і клопатах. Не давайце нагоды для плётак зайздросным калегам. У сярэдзіне тыдня справам давядзецца прысвяціць шмат сіл і часу, але перагружаць сябе таксама не варта. У пятніцу добра было б правесці вечар у прыемнай кампаніі.
ДЗЕВА. Здольнасць пускацца ў філасофскія разважанні і рабіць у выніку рэалістычныя высновы дазволіць вам выбраць аптымальны кірунак і сабрацца з сіламі для чарговага рыўка. У аўторак варта звярнуць увагу на парады, якімі вас будуць адорваць вопытныя калегі. У чацвер лепш не захапляцца абаронай інтарэсаў іншых людзей. У суботу не правакуйце канфлікты ў сям’і.
ШАЛІ. На гэтым тыдні перашкоды ці абмежаванні на вашым шляху проста знікнуць. Дзейнічайце, рухайцеся наперад. Вам будзе спадарожнічаць поспех, асабліва ў асабістым жыцці. На рабоце не трэба спяшацца з пачаткам новых складаных праектаў. Варта старанна ўсё прааналізаваць, прызнацца ў дапушчаных памылках і паспрабаваць заняцца іх выпраўленнем. У выхадныя ад вас шмат у чым будзе залежаць сямейны дабрабыт, таму праявіце цярплівасць і аптымізм.
СКАРПІЁН. Спрыяльны час для рэалізацыі творчага падыходу да работы. Праца прынясе прыбытак і маральнае задавальненне, да таго ж будзе прыемна размаўляць з калегамі і нават з начальствам. У выхадныя аддайце дастаткова ўвагі блізкім людзям.
СТРАЛЕЦ. Ёсць усе шанцы ажыццявіць жаданае, але наўрад ці знойдзецца на гэта рашучасць. Вазьміце каго-небудзь у кампанію, так будзе прасцей. Падрабязнасці асабістага жыцця староннім лепш не расказваць, інакш не пазбегнуць плётак. Затое можна смела дэманстраваць навакольным свае творчыя дасягненні, ёсць шанц праславіцца. І памятайце: усе вашы поспехі — гэта вынік вашых здольнасцяў і намаганняў, што бы вам не сказалі іншыя.
КАЗЯРОГ. Выдатны тыдзень для творчасці і кар’еры. Ваша працаздольнасць будзе здзіўляць навакольных. Засяроджанасць і актыўнасць будуць адзначаны і, магчыма, узнагароджаны. А вось асабістыя адносіны лепш не высвятляць, бо цяжка будзе прыйсці да адзінага меркавання. Цікавая інфармацыя можа паступіць у канцы тыдня. Будзьце гатовыя на яе рэагаваць.
ВАДАЛІЎ. У вас надыходзіць напружаны перыяд, важныя падзеі могуць адбыцца ў дзелавым жыцці. Давядзецца тлумачыць свае погляды і стаўленне да працы. У сераду лепш завяршыць пачатыя справы, а пачынаючы з чацвярга задумайцеся пра рэалізацыю новых планаў. Не забывайце пра паўсядзённыя клопаты. У сямейных адносінах усё будзе ісці на рэдкасць добра.
РЫБЫ. У першай палове тыдня будзьце асцярожныя ў дзеяннях і выражэнні свайго стаўлення да чаго-небудзь. У панядзелак магчымыя канфліктныя сітуацыі. Прыслухайцеся да голасу інтуіцыі, і вы апыняцеся ў патрэбны час у патрэбным месцы. Добра было б адкласці далёкія паездкі, яны не апраўдаюць вашых чаканняў. На гэтым тыдні магчымы важкі прыбытак ад сумеснага бізнесу з энергічнымі партнёрамі. Аднак не варта дазваляць уцягваць сябе ў рызыкоўныя праекты.