Авен. Вы падсвядома гатовы да барацьбы за свае інтарэсы. Але неабходна змяніць стратэгію і тактыку, зрабіўшы ўпор на дыпламатыю і жаданне дамовіцца. Дзейнічайце мякчэй, будзьце дабрэй, змяніце гнеў на літасць, так будзе лягчэй і вам, і навакольным. Трымаючы сябе ў жорсткіх межах ветлівасці і велікадушнасці, вы можаце атрымаць нечаканае павышэнне па службе або які-небудзь іншы, але не менш прыемны падарунак лёсу.
Цялец. Выдатны тыдзень для інтэлектуальнай працы, камандзіровак і падарожжаў. У панядзелак і аўторак супрацьпаказаная паспешнасць, калі хочаце пазбегнуць перанапружання і нервовых зрываў. У пятніцу лепш устрымацца ад актыўнай дзейнасці, паспрабуйце быць пераборлівым у кантактах. Лішняя балбатня цяпер ні да чаго не прывядзе. Выхадныя дні будзьце разам з сям’ёй.
Блізняты. Спрыяльны час для ўвасаблення ў жыццё нават самых арыгінальных і фантастычных ідэй. Вас зразумеюць і вам дапамогуць. Любімы чалавек гатовы выканаць любую просьбу. Пастаўцеся да жыцця па-філасофску: усё, што адбываецца, — да найлепшага. Гэта ваша дарога да кахання, гармоніі і шчасця.
Рак. На гэтым тыдні могуць скласціся спрыяльныя ўмовы, каб вы змаглі сябе праявіць і зрабіць уражанне на патрэбнага чалавека. Калі будзеце актыўныя, лёгка дасягняце вынікаў. У пятніцу можаце звяртацца да начальства з просьбамі і пажаданнямі, у гэты дзень яно будзе добразычлівае ў адносінах да вас. У суботу чакайце навін ад блізкіх людзей.
Леў. Паспрабуйце ісці да сваёй мэты, не зважаючы на мітусню. Усе рашэнні неабходна прымаць на цвярозую галаву, не дазваляючы эмоцыям умешвацца ў працэс. У сярэдзіне тыдня магчымы пэўныя праблемы ва ўзаемаадносінах з калегамі. У пятніцу вас можа наведаць нечаканае жаданне пайсці на спатканне і штосьці змяніць у сваім асабістым жыцці. У выхадныя не пачынайце ніякай справы з дрэнным настроем, паспрабуйце спачатку яго выправіць.
Дзева. Асаблівую ўвагу варта звярнуць на кар’ерны рост, бо магчымыя змяненні на рабоце. Каб дабіцца так неабходнага вам поспеху, трэба прадумваць усе дробязі і дэталі. З рызыкоўнымі планамі і дзеяннямі пажадана пачакаць, не апярэджвайце час. Паспрабуйце не забываць пра асабістае жыццё, цалкам сышоўшы ў працу.
Шалі. Давядзецца напружана працаваць, каб дасягнуць жаданага, затое ёсць шанц атрымаць поспех. Не саромейцеся праяўляць смеласць і настойлівасць. Вы знаходзіцеся ў цудоўнай фізічнай і інтэлектуальнай форме, так што максімальна скарыстайцеся гэтай сітуацыяй. У выхадныя вас могуць парадаваць рамантыкай і дарагімі падарункамі. Цяпер важна захоўваць спакой і не рабіць паспешлівых вывадаў.
Скарпіён. Тыдзень падорыць поспех у справах, прыбытак і выдатнае самаадчуванне. У панядзелак могуць парадаваць цікавыя навіны. У гэты дзень вы будзеце размаўляць больш, чым звычайна. У аўторак будзе нялішне прадэманстраваць упэўненасць ва ўласных здольнасцях, вы лёгка заваюеце аўтарытэт лідара, паспяхова ўздзейнічаючы на людзей. У чацвер атрымаеце вельмі прывабную прапанову ад начальства.
Стралец. Гэты тыдзень можа прынесці вызначанасць у пытанні трываласці сувязі з дзелавымі партнёрамі. Верагодная далёкая паездка, падчас якой круг карысных знаёмстваў пашырыцца. У аўторак лепш прамаўчаць, нават калі вы ўпэўнены ў сваёй праваце. Запярэчыце пазней. У пятніцу вас чакае дадатковы прыбытак. У выхадныя варта аддаць увагу хатнім справам.
Казярог. На гэтым тыдні паспрабуйце не прымаць паспешлівых рашэнняў, будзьце мудрыя і прадбачлівыя, тады вы з лёгкасцю абыдзеце перашкоды і даможацеся жаданага. Прыслухайцеся да інтуіцыі, яна падкажа самае дакладнае рашэнне ў існай сітуацыі. Тыдзень будзе ўдалым для пошукаў работы і наладжвання дзелавых адносін. У асабістым жыцці зараз лепш нічога не мяняць. Дзеці могуць заваліць вас сваімі праблемамі, але выхадныя пройдуць лёгка і прыемна.
Вадаліў. Вам відавочна хочацца адзіноты і адпачынку, але можаце апынуцца ў гушчы падзей і ў акружэнні людзей. Аўторак можа аказацца днём высокай працаздольнасці, на вашы поспехі можа звярнуць увагу начальства, верагодны кар’ерны рост. У чацвер выявіце ўвагу і клопат, і вам адкажуць узаемнасцю. Хутка атрымаеце дапамогу для ажыццяўлення ўласных планаў. У нядзелю пажадана быць у баку ад падзей, у гэты дзень лепш назіраць, а не дзейнічаць.
Рыбы. Без асаблівых ваганняў ажыццяўляйце вашы смелыя ідэі. Сітуацыя можа садзейнічаць прыняццю сур’ёзных і адказных рашэнняў. Не забывайце прыслухоўвацца да парад калег. Паспрабуйце перагледзець вашы адносіны з блізкімі людзьмі: магчыма, вы сталі залішне запальчывыя і няўважлівыя. Добра было б знайсці кампраміс.