Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. На гэтым тыдні, падтрымліваючы адносіны з калегамі, не будзьце занадта шчырыя. Асабістае жыццё няхай застанецца ў цені. У сярэдзіне тыдня магчымая камандзіроўка, вынікі якой станоўча адаб’юцца на вашым службовым прасоўванні. Калі вы задумалі рамонт ці куплю новай машыны, то неабходна ўсё прадумаць і пралічыць выдаткі загадзя.


Цялец. Тыдзень прадаставіць вам нечаканыя кар’ерныя магчымасці, варта максімальна імі скарыстацца і працаваць не пакладаючы рук, тады вынікі перавысяць усе вашы чаканні. Імкніцеся пазбягаць канфліктаў і спрэчак з-за дробязяў, бо, страціўшы цярпенне ў сітуацыі, якая склалася, вы можаце нагаварыць шмат лішняга.

Блізняты. Гэты тыдзень будзе менш напружаны і больш пазітыўны. Вас чакае поспех у сферы творчасці. У асабістым жыцці чакаюцца прыемныя падзеі, пра якія вы даўно марылі. З дапамогай кахання і логікі зможаце атрымаць ад свайго партнёра практычна немагчымае.

Рак. Гэты хвалюючы тыдзень прамільгне, нібы ў калейдаскопе. Збярыцеся з сіламі для новага рыўка да мэты. Калі штосьці не будзе атрымлівацца, паспрабуйце не ісці напралом, адкладзіце ўсё на некалькі дзён. Чым менш будзеце расказваць пра свае намеры і планы, тым хутчэй яны ажыццявяцца.

Леў. На гэтым тыдні ад вас можа запатрабавацца філасофскі погляд на праблемы і стрыманасць у любых сітуацыях. Аўторак пагражае аказацца днём складаным і даволі нервовым, але вы справіцеся. Бліжэй да канца тыдня надыходзіць спрыяльны момант для пачатку службовага рамана. У зносінах з людзьмі вас чакае шмат нечаканых сітуацый і арыгінальных хадоў з боку суразмоўнікаў.

Дзева. Тыдзень абяцае быць яркім і насычаным рознымі ўражаннямі і падзеямі, сустрэчамі і знаёмствамі. Спрыяльны час для змены іміджу. Навакольныя гэта ацэняць. Ваша пачуццё гумару і асабістае абаянне могуць аказаць станоўчы ўплыў на поспех у многіх сферах. Найбольш лёгка будзе праявіцца ў юрыспрудэнцыі, акцёрскім майстэрстве і камп’ютарных тэхналогіях.

Шалі. Працы будзе даволі шмат, таму адна з важных задач тыдня — рэальна суаднесці вашы магчымасці з аб’ёмам запланаваных спраў. Трэба навучыцца адстойваць свае інтарэсы. Старайцеся не прымаць паспешлівых рашэнняў. Вашу светлую галаву будуць наведваць самыя разнастайныя ідэі, так што наўрад ці атрымаецца доўга ўсядзець на адным месцы.

Скарпіён. На гэтым тыдні пашырацца вашы магчымасці, у тым ліку фінансавыя. Аднак не абыдзецца без неабходнасці браць на сябе адказнасць. Ваша прафесійная актыўнасць дасягне высокага ўзроўню, з’явяцца прапановы наконт новай перспектыўнай работы, якая дазволіць выйсці на іншы фінансавы ўзровень. Толькі не перагружайце сябе, не забывайце пра асабістае жыццё.

Стралец. На гэтым тыдні вам, здаецца, давядзецца старанна рыхтавацца да важнага мерапрыемства або службовай праверкі. Варта праявіць крыху цярпення, каб ажыццявіць задумы. Праўда, для таго каб усё сапраўды атрымалася так, як вы хочаце, спатрэбіцца яшчэ крыху ўдачы. У другой палове тыдня магчымы нечаканы паварот да лепшага ў адносінах з навакольнымі.

Казярог. У панядзелак будзьце асцярожныя з канфідэнцыяльнай інфармацыяй — нядбайнасць можа прывесці да непрадказальных наступстваў. У сераду лепш засяродзіцца на рашэнні адной праблемы, на большае вас усё роўна не хопіць. Чацвер пагражае прынесці расчараванне ў асабістым жыцці, шмат сіл і часу будзе патрачана ўпустую. Любыя высвятленні адносін у сям’і могуць насіць непрадказальны характар.

Вадаліў. На гэтым тыдні рэкамендуецца засяродзіць усю сваю ўвагу на прафесійнай дзейнасці і стабілізацыі фінансавага становішча. Вас абнадзеяць прыемныя навіны. Магчыма досыць хуткае прасоўванне па кар’ернай лесвіцы. Паспрабуйце не ганарыцца гэтым. Прыцішце свае амбіцыі, інакш верагодныя канфлікты. Вы можаце аказацца неаб’ектыўнымі ў ацэнцы сітуацыі.

Рыбы. Гэты тыдзень будзе даволі напружаным і клапатлівым. Многае давядзецца вырашаць у апошні момант. Але не варта рабіць што-небудзь праз сілу, усё роўна не атрымаецца. Лепш увогуле не брацца, калі займацца гэтым не хочацца. Сканцэнтруйцеся на арганізатарскай дзейнасці, што прынясе вам станоўчыя вынікі і зменшыць вашу незадаволенасць сабой.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю