Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. На гэтым тыдні на рабоце могуць узнікнуць дробныя непрыемнасці, якія лёгка выправіць, але яны зоймуць шмат часу. Начальства, мяркуючы па ўсім, пакуль не гатова падтрымаць вашы новыя ідэі, але ўсё ж знайдзіце магчымасць іх выказаць. Вас чакаюць духоўны рост і самаўдасканаленне, праўда, для гэтага спатрэбяцца некаторыя намаганні.


Цялец. Тыдзень падзеліцца на дзве практычна супрацьлеглыя паловы: яго пачатак добра падыдзе для завяршэння ранейшых спраў, канец жа прынясе поспех у новых пачынаннях. Панядзелак можа аказацца адным з самых удалых дзён тыдня. У сераду дзелавыя сустрэчы не прынясуць жаданых вынікаў, можна загразнуць у непатрэбных дэталях. У другой палове тыдня зоркі абяцаюць вам актыўнае асабістае жыццё.

Блізняты. Дайце свабоду свайму творчаму «я», не перашкаджайце цудоўным парывам. І вам нават удасца на гэтым нядрэнна зарабіць. Атрымаеце вельмі выгадную прапанову. Вас парадуе асабістае жыццё. Чакайце рамантычнае спатканне ці вясёлую вечарынку з сябрамі, якую арганізуе каханы чалавек.

Рак. Цяпер ад вас спатрэбіцца здольнасць прымаць рашэнні і ісці наперад, а не таптацца на месцы. Варта скарыстацца дапамогай сяброў ці калег, што значна паскорыць працу. Тыдзень абяцае поспех практычна ва ўсіх пачынаннях. Прысвяціце выхадныя навядзенню дома парадку, прыгажосці і чысціні.

Леў. Вам прадставіцца магчымасць выправіць памылкі яшчэ да таго, як іх заўважаць. Так што будзьце больш уважлівымі, правярайце за сабой. Паспрабуйце не заблудзіць у сваіх фантазіях, своечасова суадносьце іх з рэальнасцю, тады вашым планам нічога не пагражае. Не забывайце пра блізкіх людзей, ім так неабходныя вашы ўвага і дапамога.

Дзева. Спатрэбіцца вытрымка, каб справіцца з эмоцыямі. Вострая рэакцыя можа прымусіць вас нарабіць памылак і разарваць адносіны. На рабоце ўсё прадказальна і стабільна, але паспрабуйце не засумаваць. У выхадныя пажадана менш кантактаваць з людзьмі, паспрабуйце не перагружаць сябе хатнімі клопатамі.

Шалі. Сітуацыя на гэтым тыдні будзе спрыяць ухіленню непаразуменняў і ўмацаванню вашага аўтарытэту ў калектыве. Прапановы, якія паступілі ў аўторак, прыміце і паспрабуйце выкарыстаць з найбольшай выгадай для сябе. Серада пагражае канфліктамі дома. Нейкая ваша таямніца можа стаць здабыткам галоснасці, што прывядзе да напружанасці ў адносінах.

Скарпіён. На гэтым тыдні варта арыентавацца на ўласныя сілы і магчымасці, а дэвізам узяць такое выказванне: «Хочаш, каб было зроблена добра, зрабі сам». Магчымыя паездкі і камандзіроўкі. Вам могуць прапанаваць выгадную работу ў іншым горадзе. У пятніцу нейкая прыемная навіна зменіць вашы планы, зразумела, што да лепшага.

Стралец. На гэтым тыдні праявіце дыпламатычнасць і цярпенне. Абдумайце сітуацыю, перш чым публічна яе абмяркоўваць. Ваша жаданне бачыць свет каля сваіх ног зразумела, але давядзецца ўсё ж некалькі зменшыць апетыты. Не забывайце пра свой дом, пажадана больш часу прысвяціць навядзенню парадку, пазбаўцеся ад непатрэбнага хламу і старых рэчаў.

Казярог. На гэтым тыдні вы з лёгкасцю разберацеся з чужымі праблемамі, а вось свае могуць паставіць у тупік. Вам не перашкодзіць парада блізкага сябра. Галоўнае — быць больш уважлівымі да новых ідэй, нават калі на першы погляд яны здаюцца абсурднымі. У суботу магчыма нечаканая, але прыемная паездка або візіт чалавека, з якім вы даўно не бачыліся.

Вадаліў. Нягледзячы на цяжкасці і перашкоды, вашы справы ідуць у гару. Здаецца, непрыемнасці толькі для таго і існуюць, каб поспех атрымаўся больш жаданым. У сераду варта выдаткаваць некаторы час на аналіз праведзенай работы. Прыслухайцеся да чужога меркавання. Дрэнны настрой нікому дэманстраваць не варта.

Рыбы. Вам неабходна назапасіцца вытрымкай і цярпеннем, сітуацыя на рабоце можа быць няпростай. Паспрабуйце не марнаваць занадта шмат грошай і думаць пра наступствы сваіх слоў і дзеянняў. У выхадныя магчымы канфлікт з блізкімі людзьмі, у якім вы павінны захаваць годнасць і самавалоданне.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю