Авен. На гэтым тыдні вам варта змяніць сваё стаўленне да людзей. Тыя, каму вы давяраеце, могуць падмануць. А вось новыя знаёмыя прыемна здзівяць. Нечаканая сітуацыя дапаможа праліць святло на прычыны таго, што адбываецца.
Цялец. Паласа шанцавання і лёгкіх поспехаў, здаецца, падышла да канца, але вам хопіць сіл і энергіі для рэалізацыі задуманых планаў і ідэй. Давер партнёрам — добрая рыса характару, але часам лепш яшчэ раз пераканацца ў іх надзейнасці. Не забывайце пра блізкіх, ім патрэбная ўвага.
Блізняты. На гэтым тыдні вас чакае поспех і ў прафесійнай сферы, і ў асабістым жыцці. Не выключана, што атрымаеце прапанову рукі і сэрца. Ваша актыўнасць і вера ў лепшае дазволяць дамагчыся практычна ўсіх пастаўленых мэт. Узровень працаздольнасці высокі, творчыя ідэі перапаўняюць.
Рак. Магчыма, на гэтым тыдні вам спатрэбіцца праявіць цвёрдасць характару. Не блытайце яе з халоднасцю і чэрствасцю, іх дэманстраваць не варта. Пры некаторым намаганні атрымаецца сумясціць і патрабавальнасць, і душэўную цеплыню, што дазволіць забіць двух зайцоў: і атрымаць жаданае, і ўмацаваць уласны аўтарытэт у вачах навакольных.
Леў. У вас, здаецца, праца ды праца, хоць гэты тыдзень — час вашага росквіту. Вам будзе спадарожнічаць поспех у важных знаёмствах, сустрэчах і паездках. Людзі, якія ўвайшлі ў ваша жыццё на гэтым тыдні, прапануюць свежыя ідэі і адкрыюць нечаканыя перспектывы. Ваш аўтарытэт прыкметна ўмацуецца, што створыць аснову для станоўчых змен у службовым ці грамадскім становішчы.
Дзева. Настаў час для нарошчвання актыўнасці ў прафесійнай сферы. Таксама тыдзень нядрэнна падыходзіць для творчых пошукаў. Пастарайцеся не навязваць свайго меркавання — гэта можа прывесці да канфліктнай сітуацыі. Да пятніцы назапасяцца негатыўныя эмоцыі. Вам неабходна разрадка, але не на навакольных.
Шалі. На гэтым тыдні пажадана з асцярожнасцю ставіцца да новых знаёмстваў, яшчэ невядома ў якія нетры яны вас зацягнуць. Плануйце, адважвайцеся, не адступайце ад вызначанай мэты, але рэальна сумярайце свае энергетычныя рэсурсы і ўзятыя на сябе абавязацельствы.
Скарпіён. На гэтым тыдні пажадана не спяшацца, прытрымлівацца пэўных правіл і імкнуцца ўціхамірваць унутраныя супярэчлівыя парывы. Зоркі раяць давяраць сэрцу і зрабіць выбар на карысць кахання, а не абавязку. Паспрабуйце не ўпарціцца і перагледзьце некаторыя свае прынцыпы. У чацвер можна чакаць прыбытак і пахвалу ад начальства.
Стралец. Больш часу прысвячайце адпачынку, прагулкам на свежым паветры, схадзіце ў басейн. Вам востра неабходна адчуць радасць жыцця. На гэтым тыдні вас, здаецца, чакаюць падзеі, якія адкрыюць новыя магчымасці. У чацвер у вас будзе дастаткова энергіі, каб ажыццявіць свае славалюбівыя мары і задумы.
Казярог. Было б вельмі добра ўсе нудныя справы завяршыць да чацвярга. Паменш мітусні і трывог. Таксама не варта недаацэньваць ці пераацэньваць свае здольнасці і магчымасці.
Вадаліў. Цяпер добры момант, каб завяршаць назапашаныя справы, падводзіць вынікі і аддаваць даўгі. Важна захоўваць душэўную раўнавагу, бо тыдзень можа быць напружаным, з эмацыйнымі арэлямі.
Рыбы. У найбліжэйшыя дні вам, здаецца, практычна нічога не атрымаецца зрабіць для сябе, аднак дзеянні альтруістычнага характару будуць мець ашаламляльны поспех. У аўторак трэба як мага менш трапляцца на вочы начальству, паколькі гэта можа перашкодзіць ажыццяўленню вашых планаў.