Авен. Тыдзень можа складвацца спрыяльна для любой iнтэлектуальнай дзейнасцi. Асаблiва паспяхова пойдзе працэс навучання. Гэта выдатны час для новых знаёмстваў. Вы можаце адчуць, што знаходзiцеся на парозе новага, больш аптымiстычнага вiтка свайго жыцця.
Цялец. На гэтым тыднi рэкамендуецца весцi цiхi i адасоблены лад жыцця. Вы зможаце палепшыць сваё фiнансавае становiшча. Гэта добры час для вырашэння матэрыяльных праблем, здзяйснення пакупак. Ёсць магчымасць умацаваць сваё здароўе. Таксама вам усмiхнецца ўдача ў кар'еры. Калi вы хацелi знайсцi добрую работу, то гэта магчыма.
Блiзняты. На гэтым тыднi вы будзеце ў пошуку новых уражанняў. Магчыма, з'явiцца больш часу для зносiн з сябрамi. Знешнiя абставiны складваюцца спрыяльна i для тых, хто прывык дзейнiчаць самастойна i iнiцыятыўна. Iснуе верагоднасць здзяйснення вашага запаветнага жадання.
Рак. Магчымае павышэнне сацыяльнага або прафесiйнага статусу. Таму не трэба баяцца змен. Змены на рабоце могуць адкрыць для вас новыя магчымасцi прафесiйнага росту. Змены ў асабiстым жыццi пакладуць пачатак новым знаёмствам, рамантычным адносiнам.
Леў. На гэтым тыднi рэкамендуецца больш часу аддаваць пашырэнню кругагляду, атрыманню карысных навыкаў i ведаў. Перыяд пройдзе на аптымiстычнай хвалi. Вам, магчыма, будзе неверагодна шанцаваць у справах, вы адчуеце нябачную падтрымку лёсу, i шчаслiвы выпадак дазволiць вам выходзiць сухiмi з вады з самых складаных сiтуацый. Акрамя таго, абавязкова прыслухоўвайцеся да сваёй iнтуiцыi. Добры час для ўмацавання шлюбнага саюза.
Дзева. У вас узмоцнiцца энергетычны патэнцыял. Вы зможаце дамагчыся выдатных вынiкаў у спорце, устанавiўшы асабiстыя рэкорды. Палепшыцца ваша фiнансавае становiшча. Вы з задавальненнем будзеце брацца за любую работу, накiраваную на прывядзенне ў парадак навакольнай прасторы. Не трымайцеся за непатрэбны хлам, вызваляйце сваю жыццёвую прастору — так вы зможаце ўпусцiць у жыццё новую энергiю.
Шалi. На гэтым тыднi выдатны час для развiцця шлюбных адносiн. З партнёрам па шлюбе можа ўстанавiцца поўнае паразуменне. Таксама вы можаце адчуць узмацненне цягi да ведаў i атрымаць поспех у вучобе. Паспяхова будуць праходзiць турыстычныя паездкi, службовыя камандзiроўкi — вы даведаецеся за гэтыя днi шмат новага i цiкавага. У вынiку ваш аўтарытэт павысiцца.
Скарпiён. Час спрыяльны для навядзення парадку ў хатнiх справах i на рабоце. Гэта добры перыяд для пазбаўлення ад шкодных звычак. Падсвядома вы будзеце iмкнуцца да ўсяго, што мае дачыненне да вострых уражанняў, выкiду адрэналiну ў кроў. Узрастуць вашы фiнансавыя магчымасцi, вы зможаце зрабiць буйную пакупку.
Стралец. Тыдзень можа стаць шчаслiвым часам для закаханых. Шлюбныя адносiны будуць напоўнены аптымiзмам i каханнем. На працягу ўсяго перыяду трэба будзе шмат кантактаваць з людзьмi са свайго кола. Таксама гэта добры час для творчасцi, спартыўных спаборнiцтваў, хобi i прыемнага бесклапотнага баўлення часу.
Казярог. Сям'я ў гэты час можа стаць найбольш прыярытэтнай сферай, дзе вы зможаце сябе найлепшым чынам рэалiзаваць. З'явiцца шмат прыемных клопатаў, звязаных з добраўпарадкаваннем жылля. Члены сям'i падтрымаюць вас у пачынаннях. Таксама рэкамендуецца максiмум увагi ўдзялiць свайму рэжыму дня. Магчымы рост даходаў. Гэта дазволiць вам зрабiць удалыя пакупкi для сябе i для дому.
Вадалiў. Шырокiя сацыяльныя сувязi на гэтым тыднi паспрыяюць вырашэнню шырокага кола актуальных пытанняў. Вельмi прыемны перыяд для закаханых. Адзiнокiх могуць чакаць рамантычныя знаёмствы. Тыдзень будзе звязаны з творчым узлётам i новымi асабiстымi дасягненнямi. Гэта выдатны час для хуткага прасоўвання ў вучобе.
Рыбы. Многiя пазiтыўныя моманты на гэтым тыднi стануць магчымыя дзякуючы ўмацаванню фiнансавага становiшча за кошт асноўнай работы i за кошт дадатковай падпрацоўкi. Так вы зможаце павысiць дабрабыт сваёй сям'i. Гэта добры час для ўнутрысямейнага дыялогу.
Фота: pexels.com