Цялец. Спрыяльны час для вырашэння матэрыяльных і фінансавых пытанняў. Таксама гэта добры перыяд для асваення нейкага рамяства, вядзення хатняй гаспадаркі, кулінарыі. Акрамя таго, вы можаце атрымаць поспех у справах, звязаных з добраўпарадкаваннем дома. Можна займацца рамонтнымі і будаўнічымі работамі, вырашаць іншыя гаспадарча-бытавыя пытанні. Удалымі будуць пакупкі рэчаў асабістага карыстання.
Блізняты. На гэтым тыдні можаце адчуць сябе вялікімі камбінатарамі. Магчыма, узмоцніцца ваша інтэлектуальная актыўнасць, узнікне шмат перспектыўных ідэй. Выдатны час для вучобы і навуковых даследаванняў. З’явіцца магчымасць праявіць здаровы эгаізм і максімум увагі ўдзяліць уласнаму ўсебаковаму развіццю.
Рак. Добры час для тых, хто шмат увагі аддае духоўным практыкам, развіццю здольнасці да канцэнтрацыі і кіравання сваім унутраным фізічным і псіхалагічным станам. Старайцеся мякчэй рэагаваць на знешнія раздражняльнікі.
Леў. Гэты тыдзень можа скласціся спрыяльна для планавання і выбудоўвання партнёрскіх адносін. Аптымістычны настрой дапаможа вам атрымаць жаданае. Больш за тое, у пачатку тыдня можа здзейсніцца ваша запаветнае жаданне. Цяпер добры час для работы над памылкамі. Старайцеся быць цярплівымі і выяўляйце гнуткасць у паводзінах. Таксама гэта добры момант для пошуку аднадумцаў, пачатку наведвання клубаў па інтарэсах.
Дзева. Тыдзень можа прывесці да станоўчых зрухаў у кар’еры. Добры час і для куплі дамашніх жывёл, асабліва экзатычных: папугаяў, трапічных рыбак, шчанюкоў і кацянят рэдкіх парод.
Шалі. Зоркі раяць выкарыстоўваць гэты тыдзень для адпачынку і забаў. Добра падарожнічаць, наведваць канцэрты. Акрамя таго, вы можаце займець поспех у справах, звязаных з творчасцю, спортам. Напрыклад, можаце захапіцца нейкім мастацтвам або рамяством.
Скарпіён. На гэтым тыдні можа ўзнікнуць моцнае жаданне змяніць месца жыхарства ці нешта радыкальна перайначыць ва ўмовах свайго пражывання. Калі для гэтага няма фінансавай магчымасці, падумайце, што яшчэ можна зрабіць у гэтым кірунку. Патрэба ў абнаўленні ўмоў жыцця можа прывесці да перастановак мэблі, пачатку рамонтных работ. Гэта ўдалы час для кантактаў са сваякамі.
Стралец. Цяпер вы будзеце здольныя да праяўлення гнуткасці ў зносінах і зможаце ўстанавіць гарманічныя кантакты з людзьмі, якія вас цікавяць. Можна праводзіць работу над памылкамі, рабіць аб’ектыўныя высновы і ўносіць карэктывы ў паводзіны свае і партнёра. Старайцеся больш часу праводзіць на публіцы, у паездках, на святочных і ўрачыстых мерапрыемствах.
Казярог. На гэтым тыдні можаце праявіць найлепшыя дзелавыя якасці. А паколькі гэта спрыяльны час для рэалізацыі ў дзелавой сферы, то рэкамендуецца больш увагі аддаваць менавіта ёй. Першая палова тыдня спрыяе пачатку цыклаў лячэбна-прафілактычных працэдур, накшталт загартоўвання, трэніровак у фітнес-залах. Добрыя адносіны ў сям’і дапамогуць адчуваць сябе больш упэўнена.
Вадаліў. Настройцеся на рамантычную хвалю. Спрыяльны тыдзень для творчасці і пошуку новых уражанняў. Наведвайце канцэрты, клубы, тэатралізаваныя паказы, усе тыя месцы, дзе пануе атмасфера свята. Магчыма, у гэтыя дні вы будзеце захоплена займацца нейкім творчым працэсам, хобі. Паспяхова будзе праходзіць вучоба, творчыя захапленні.
Рыбы. Зоркі раяць асноўную ўвагу ўдзяліць сямейнаму жыццю. Магчыма, трэба будзе прымаць гасцей у сваім доме або самім пабываць у гасцях у сваякоў. Таксама гэта добры час для добраўпарадкавання і ўпрыгожвання дома, набыцця карысных тавараў для гаспадаркі. Ваша фінансавае становішча мае тэндэнцыю да росту.