Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Гэты тыдзень можа быць звязаны з узмацненнем самастойнасці і ініцыятывы ва ўсім. Магчыма, вы будзеце імкнуцца трымаць пад асабістым кантролем не толькі свае справы, але і сямейныя пытанні. У канцы тыдня добры час для любой працы і навядзення парадку ў хатняй гаспадарцы.


Цялец. Магчыма, гэта час унутраных сумневаў і пераацэнкі сваіх учынкаў. Тармажэнне ў справах будзе адчувацца на працягу ўсяго тыдня, за выключэннем выхадных. Удалы перыяд для кахання і творчасці. Вашы рамантычныя адносіны яшчэ больш умацуюцца. 

Блізняты. Могуць скласціся неспрыяльныя абставіны для набыцця сучаснай тэхнікі, электронікі, камп’ютараў. Непажадана таксама браць і даваць грошы ў пазыку. У канцы тыдня сітуацыя можа палепшыцца. Добра займацца добраўпарадкаваннем свайго жылля. 

Рак. Сітуацыя можа складвацца такім чынам, што ад вас будзе патрабавацца прыняцце сур’ёзных, адказных рашэнняў. Аднак вам будзе складана вызначыцца і зразумець, што менавіта вам патрэбна. Боязь памыліцца можа прывесці да страчаных магчымасцяў, і гэта асабліва датычыцца прафесійнай дзейнасці, кар’еры.
Леў. Могуць спатрэбіцца пэўныя намаганні для падтрымання сваёй рэпутацыі на належным узроўні. Будзьце гатовыя да нечаканасцяў. У канцы тыдня добры час для павелічэння даходаў, у тым ліку і за кошт дадатковай падпрацоўкі.
Дзева. Верагодныя раптоўныя здарэнні форс-мажорнага характару. Перш за ўсё зоркі раяць прыняць меры па захаванні сваіх фінансаў. У канцы тыдня вы можаце адчуць творчы і энергетычны ўздым. 

Шалі. Прадбачыцца сур’ёзнае выпрабаванне для шлюбнага саюзу. Таму лепш за ўсё не абвастраць адносіны і імкнуцца згладжваць вострыя вуглы. Толькі ў канцы тыдня наступіць спрыяльны перыяд для душэўнай гармоніі. 

Скарпіён. Магчымыя праблемы са здароўем. Будзьце пераборлівыя харчаванні. Здаровы лад жыцця, рэгулярная фізкультура і рэжым дня могуць дапамагчы вам быць у тонусе. Старайцеся паменшыць нагрузкі на рабоце і больш часу адводзіць на адпачынак. 

Стралец. Могуць узнікнуць цяжкасці з падтрыманнем рамантычных любоўных сувязяў. Верагодна, вы расчаруецеся ў нейкай творчай справе, якая раней захапляла вас цалкам. На дадзены перыяд зоркі раяць забыцца пра забаўкі і пераключыць увагу на справы.
Казярог. Сцеражыцеся ўзмацнення рознагалоссяў у сям’і і шлюбе. Магчыма, вам будзе складана зразумець матывы паводзін партнёра. У канцы тыдня добры час для вучобы і падарожжаў.
Вадаліў. Магчымыя рознагалоссі з людзьмі з вашага асяроддзя. Гэта таксама неспрыяльны час для паездак, вучобы і новых знаёмстваў. Беражыце нервовую сістэму ад стрэсаў і не кантактуйце з тымі людзьмі, якія вам непрыемныя. У канцы тыдня карысна наведваць фітнес і ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах.

Рыбы. Дадзены прамежак часу можа скласціся вельмі няўдала з пункту гледжання фінансаў. Узровень даходаў можа істотна знізіцца. У канцы тыдня верагодна ўзнікненне спрыяльных абставін для партнёрскіх адносін.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю