Цялец. Прыйдзе адчуванне здольнасці да значных дасягненняў, у выніку якіх ваш статус у грамадскім разуменні прыкметна павысіцца. Гэта можа быць рост не толькі прафесійнага, але і сацыяльнага статусу. Узрасце верагоднасць кар’ернага прасоўвання. Калі пры гэтым вы будзеце падтрымліваць цесны кантакт з сябрамі і аднадумцамі, то поспех больш чым верагодны.
Блізняты. У вас можа пачацца новая рамантычная гісторыя, якая з цягам часу зможа перайсці ў любоўную сувязь. Таксама гэта спрыяльны час для выкарыстання сваіх ведаў з мэтай павышэння прафесійнага досведу. Такі ўздым можа адбыцца з апорай на рост аўтарытэту. Таму веды з’яўляюцца тым рычагом, які здольны павысіць значнасць вашай асобы ў грамадстве.
Рак. На гэтым тыдні можаце адчуць узмацненне патрэбы ва ўражаннях. Добра будзе паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах з элементамі рызыкі або экстрэмальных відах турызму, звязаных з паветранымі палётамі. Адзінокія адчуюць настальгію па ранейшых адносінах. І гэта мінулая сувязь можа аднавіцца, калі праявіце ініцыятыву.
Леў. Выдатны час для здабыцця гармоніі ў шлюбным жыцці. Паспрабуйце зрабіць стаўку на пошук агульных з партнёрам інтарэсаў. Таксама могуць адбыцца пазітыўныя перамены ў кар’еры. Магчыма, вам не зробяць пакуль прапановы заняць новую пасаду, аднак пэўныя зрухі ў гэтым кірунку адбудуцца.
Дзева. На тыдні можаце з задавальненнем займацца гаспадарча-бытавымі пытаннямі. Успомніце, што вы збіраліся зрабіць раней, але да чаго так і не дайшлі рукі. Вось для такіх спраў гэтыя дні лепш за ўсё і падыходзяць. Таксама гэта добры час для куплі хатніх гадаванцаў. Гэты тыдзень спрыяе працы. Вы лёгка і без асаблівых складанасцяў будзеце спраўляцца з бягучымі справамі.
Шалі. Добры час як для адпачынку і забаў, так і для працы. Магчыма, вы будзеце чымсьці моцна захопленыя, і гэта можа цалкам паглынуць вашу ўвагу. З вялікім жаданнем будзеце брацца за працу, і таму атрымаецца.
Скарпіён. Удалы перыяд для сямейнага жыцця, а таксама для гармоніі ў рамантычных адносінах. У нейкі момант у сям’і ўсталюецца поўная гармонія. Спрыяльны час для ўрэгулявання гаспадарча-бытавых пытанняў, павышэння ўзроўню камфорту. Зоркі раяць удзяліць увагу ўпрыгожванню свайго жылля, напрыклад набыццю прыгожай люстры, карціны. На гэтым тыдні можна заняцца творчай рэалізацыяй, а таксама дэманстрацыяй сваіх талентаў на публіцы.
Стралец. Вы зможаце значна ўмацаваць свае дзелавыя і сацыяльныя кантакты. Трымайце руку на пульсе асноўных падзей і навін. Чым больш будзеце ўцягнутыя ў інфармацыйны паток, тым больш паспяхова будуць вырашацца вашы справы. Спрыяльны час выканаць найбольш важныя сямейныя і хатнія задачы.
Казярог. Тыдзень можа круціцца вакол тэмы грошай, даходаў, пакупак і маёмасці. Сітуацыя з фінансамі значна палепшыцца. Узмоцняцца вашы фізічныя магчымасці. Ёсць верагоднасць знаёмства з цікавым чалавекам, з якім пачнецца рамантычная гісторыя.
Вадаліў. Зможаце рэалізаваць свае ініцыятывы і жаданні. Спрыяльны час для змены іміджу. Наперадзе адзін з тых рэдкіх тыдняў, калі атрымаецца правільна пралічыць наступствы ад сваіх ініцыятыў і дамагчыся жаданага выніку. Пачынаючы справы і праекты, вы зможаце рэальна ацаніць, да чаго яны прывядуць, што станоўча адаб’ецца на ўрэгуляванні матэрыяльных пытанняў.
Рыбы. На гэтым тыдні адчуеце патрэбу ў цішыні і адзіноце, каб ніхто не турбаваў і не парушаў спакой. Гэта дазволіць добра выспацца, аднавіць энергетычны патэнцыял і сабрацца з думкамі. Накіруйце намаганні на набыццё навыкаў самакантролю. Таксама будзеце схільныя да ініцыятыўных і вынаходлівых паводзін.