Авен. На працягу гэтага тыдня зоркі не раяць займацца высвятленнем адносін з партнёрам па шлюбе. Не выключана, што вы адчуеце ўзмацненне рэўнасці або падазронасці. Можа ўзнікнуць жаданне нешта памяняць у сваім абліччы: перафарбаваць валасы, змяніць прычоску ці стыль адзення.
Цялец. Гэты тыдзень можа быць звязаны з пагаршэннем самаадчування. Старайцеся больш абачліва ставіцца да пытанняў харчавання. Аддавайце перавагу спакойнаму і засяроджанаму баўленню часу. Не варта перагружаць сябе тэрміновай працай, больш часу адвядзіце на адпачынак і рэлаксацыю.
Блізняты. Не варта давяраць меркаванням сяброў і сябровак — іх ролю ў вашых рамантычных адносінах цяпер нельга назваць пазітыўнай. На вечарынках старайцеся не кантактаваць з незнаёмымі людзьмі. Устрымлівайцеся ад расповедаў пра асабістае жыццё. Найбольшыя складанасці могуць быць у каханні.
Рак. На гэтым тыдні, магчыма, прыйдзецца кідацца паміж працай і сямейнымі клопатамі. Больш рэалістычна ацэньвайце сябе і свае здольнасці ў плане сацыяльнага і прафесійнага статусу. Тут вы можаце моцна памыляцца як у залішнім павышэнні, так і залішнім заніжэнні ўзроўню самаацэнкі.
Леў. На гэты тыдзень лепш не планаваць новых знаёмстваў і далёкіх паездак. У гэты час зносіны з людзьмі могуць несці выпадкі падману, неабавязковасці, непаразуменняў. Не варта давяраць асабістыя сакрэты выпадковым спадарожнікам. Магчымыя шмат кантактаў, сустрэч, паездак.
Дзева. На гэтым тыдні можаце адчуваць некаторы недахоп грошай. Гэта будзе звязана з вялікімі выдаткамі або фінансавай шкодай. Могуць істотна вырасці вашы патрэбы ў тых ці іншых пакупках, што можа прывесці да перарасходу сродкаў. Старайцеся дыстанцыравацца ад экстрэмальных і стрэсавых сітуацый.
Шалі. Асноўнай праблемай на гэтым тыдні можа стаць няўпэўненасць у надзейнасці партнёра. Таксама гэтымі днямі вам варта быць больш абачлівымі ў кантактах і не давяраць выпадковым людзям. Асабліва ў дагаворных адносінах — не ўсе дадзеныя вам абяцанні будуць выконвацца.
Скарпіён. На гэтым тыдні можа не хапаць упэўненасці ў сабе. Верагодна, вы адчуеце, што вашу актыўнасць хто-небудзь ці нешта абмяжоўвае, быццам вам устаўляюць палкі ў колы. І гэта можа быць не суб’ектыўнае ўражанне, а рэальнае абмежаванне. Старайцеся больш часу праводзіць сярод людзей і не заставайцеся надоўга ў адзіноце.
Стралец. Верагодны непаразуменні ў адносінах з сябрамі і сяброўкамі. Магчыма, з’явіцца нейкая інфармацыя, якая будзе няправільна вытлумачана, і гэта можа стаць прычынай для неразумення. Таму лепш устрымацца ад наведвання клубаў, канцэртаў і выстаў, дзе вы можаце сустрэць сяброў і сябровак.
Казярог. На гэтым тыдні прыйдзецца шмат сіл і часу аддаць на прафесійную дзейнасць. Гэта асабліва верагодна, калі вы абмежаваны ў тэрмінах выканання планавых работ і вам трэба будзе давесці нейкі праект да завяршэння. Акрамя таго, у вас за гэтыя дні могуць назапасіцца тэрміновыя справы і клопаты ў сям’і, і гэта таксама можа выклікаць у вас непакой.
Вадаліў. На працягу тыдня можа ўзнікнуць шмат блытаніны з атрыманай інфармацыяй. Магчыма, вы будзеце схільныя залішне суб’ектыўна ацэньваць атрыманыя звесткі, і гэта можа весці да некаторых памылак. Таксама рызыкуеце стаць ахвярай падману з боку нядобрасумленных людзей.
Рыбы. Энергетычны патэнцыял можа быць аслаблены. Гэта прывядзе да недахопу фізічных сіл для выканання прафесійных і іншых абавязкаў. Дні не лепшыя з пункту гледжання фінансавых магчымасцяў. Паспрабуйце не браць і не даваць грошай у пазыку. Не рэкамендуецца шопінг. Ёсць рызыка паломкі маёмасці альбо страты рэчаў асабістага карыстання. Будзьце абачлівымі ў харчаванні.
Фота: pixabay.com