Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Калі вы праявіце спакой і мэтанакіраванасць, то жаданы поспех прыйдзе абавязкова. Будзьце больш уважлівымі пры працы з дзелавымі паперамі, дакументамі або матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Заваюйце давер начальства — і перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці. Не забывайце аб назапашаных хатніх справах і праблемах. Магчымы рознагалоссі з дзецьмі, але іх лёгка ўладзіць праз своечасовую канструктыўную прапанову.

Цялец. Вас будуць перапаўняць сілы і рашучасць: нястрымнае імкненне наперад дазволіць вам пераадолець усе перашкоды. Атрымаецца практычна ўсё, за што вы ні браліся б. Паспрабуйце захоўваць добрыя адносіны з начальствам. Калі вы не падзяляеце меркаванне калег, паспрабуйце не выказваць свае думкі ўслых — усё яшчэ неаднаразова зменіцца. У зносінах з блізкімі будзьце карэктнымі ў фармулёўках.

Блізняты. Працоўныя пытанні могуць запатрабаваць поўнай самааддачы. Калі вы самі сябе станоўча не ацэніце, на вас ніхто не зверне ўвагі. Самы час расказаць аб сваіх якасцях і заслугах. Нягледзячы на напружаны графік, пастарайцеся не ператамляцца. Выхадныя правядзіце з добрым настроем, а калі не атрымаецца — хоць бы кантралюйце свае эмоцыі.

Рак. Тыдзень даволі спакойны і мерны. На працы спатрэбяцца пунктуальнасць і спакой — з іх дапамогай вы раскрыеце ва ўсім бляску свой прафесіяналізм. Галоўнае — захоўваць раўнавагу ў любой сітуацыі. У вас хопіць сіл справіцца з усімі цяжкасцямі, якія ўзнікнуць, — для гэтага больш прыслухоўвайцеся да сваёй інтуіцыі. Выхадныя прысвяціце адпачынку ў коле сям’і.

Леў. Не пачынайце дзейнічаць, не вызначыўшыся з мэтамі, — інакш проста змарнуеце час і сілы. Ёсць надзвычай вялікія шанцы вырвацца з руціны: пры наяўнасці адпаведнага жадання імі варта скарыстацца. Вы можаце разлічваць на дапамогу і разумныя парады сяброў. Выхадныя будуць ціхімі і спакойнымі: прысвяціце іх сузіранню і абдумванню планаў на перспектыву.

Дзева. Уціхамірце сваю фантазію, якая надта разгуляецца на тыдні, і не звяртайце ўвагі на беспадстаўныя плёткі. Памятайце — усе каштоўныя дасягненні трэба ў найбліжэйшай будучыні замацоўваць і нават адстойваць. Варта парадавацца таму, што нічога надзвычайнага ўсё ж такі не здарыцца. У выхадныя дні да вас могуць прыехаць сваякі, якія далёка жывуць.

Шалі. Пажадана з асцярожнасцю ставіцца да новых знаёмстваў — яшчэ невядома, у якія нетры яны вас завядуць. Плануйце, адважвайцеся, не адступайце ад вызначанай мэты. 

У выхадныя магчымы дробныя хатнія непрыемнасці. Таварыскасць зробіць вас душой любой кампаніі.

Скарпіён. Жыццё абяцае быць цікавым і насычаным. Вам прыйдзецца з галавой акунацца практычна ў кожнае працоўнае пытанне, так што часу на асабістае жыццё амаль не застанецца. 

У выхадныя дні з ім таксама будзе напружана — на вас наваляцца хатнія клопаты і праблемы. Аднак знайдзіце хоць некалькі гадзін для паўнавартаснага адпачынку.

Стралец. Паспрабуйце не даваць абяцанняў, калі іх цяжка будзе выканаць, нават калі вельмі захочацца дапамагчы. Папесціце сябе вытанчанымі стравамі. Праяўляючы клопат, вы адчуеце, што таксама акружаны добразычлівымі людзьмі і ўвагай.

Казярог. У вашых сілах змяніць адносіны з навакольнымі — прычым у найлепшы бок. Не ўступайце ў спрэчкі, бо яны не прынясуць нічога канструктыўнага. Чакайце цікавай інфармацыі, якая дазволіць вам прасунуцца па кар’ернай лесвіцы. Не забывайце пра хатнія клопаты — паспрабуйце ўдзяліць ім належную ўвагу.

Вадаліў. Вы будзеце ў цэнтры ўвагі, прычым з поўным запасам сіл і энергіі. Не імкніцеся выправіць сітуацыю, якая складзецца на наступным тыдні, а паспрабуйце атрымаць карысны ўрок і чакайце перамен. Не задавайце начальству занадта шмат пытанняў: чым іх больш, тым больш пытанняў можа ўзнікнуць да вашага прафесіяналізму. У выхадныя адпачніце ў адзіноце.

Рыбы. Могуць скласціся спрыяльныя ўмовы для праявы найлепшых якасцяў і рыс характару. Калі вы будзеце актыўныя, то лёгка дасягняце прагназуемых вынікаў. Можаце звяртацца да кіраўніцтва з просьбамі і пажаданнямі — усе яны знойдуць разуменне і падтрымку. У выхадныя чакайце навін ад блізкіх людзей. Пошукі прыгод увянчаюцца поспехам, прычым у прамым сэнсе гэтага слова.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю