Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. На тыдні магчымыя пралікі або расчараванне ў зробленых кроках і планах. У працоўнай сферы ўзрастае верагоднасць інтрыг і памылак, а таксама можна сутыкнуцца з нядобрасумленнымі работадаўцамі. Калі праблемы здаюцца вам невырашальнымі, то ёсць магчымасць даць сабе перадышку і адпачыць ад мітусні. Пачніце сачыць за харчаваннем, удзяліце ўвагу сну і адкарэкціруйце рэжым дня. Маленькія змены, пачатыя цяпер, прыжывуцца лягчэй і ўкарэняцца надоўга.

Цялец. У вас узрасце прага да любоўных прыгод, спантанных захапленняў і раманаў. Жаданне змен у жыцці прынясе розныя нечаканасці ў сяброўскіх, грамадскіх і асабістых сувязях. Але будзьце асцярожнымі — эксцэнтрычныя ўчынкі могуць пакрыўдзіць каханага чалавека і выклікаць праблемы ў зносінах з дарослымі дзецьмі. Вучыцеся мяняць планы на хаду, не ўпадаючы ў паніку. Любыя перамены ў гэты перыяд — дадатковы шанц паспрабаваць розныя формы самавыяўлення.

Блізняты. Не плануйце справы, звязаныя з нерухомасцю і афармленнем адпаведных дакументаў, — нічога, акрамя расчаравання, яны не прынясуць. Прафесійныя абавязкі адарвуць вас ад сям’і, і гэта стане прычынай часовай адсутнасці ўзаемаразумення з блізкімі. Лепш за ўсё абмежаваць кантакты з асяроддзем і прадухіліць такім чынам шматлікія рознагалоссі.

Рак. Падрыхтуйцеся — на працягу тыдня вы будзеце «рухомым раздражненнем». Вам захочацца спрачацца з любой нагоды і адстойваць сваю правату нават там, дзе яе і блізка няма. Вы рызыкуеце нарабіць масу памылак. Важна памятаць, што гэта часовая з’ява, і не паддавацца эмоцыям. Не спяшайцеся з канчатковым рашэннем у юрыдычных пытаннях, а таксама, па магчымасці, адкладзіце дзелавыя паездкі. 

А вось спакойныя размовы ў сямейным коле — выдатная падтрымка ў неспрыяльны перыяд.

Леў. Вы будзеце праяўляць залішнюю цягу да камфорту і назапашвання. Марная трата сіл і сродкаў прывядзе да фінансавых і маёмасных цяжкасцяў. Пастарайцеся засяродзіцца на ўнутраным, а не вонкавым камфорце. Прадумайце, якія кардынальныя рашэнні вы гатовы прыняць адносна крыніц заробку і атрымання задавальнення ад штодзённых спраў. Наяўнасць перспектыўнай жыццёвай стратэгіі дазволіць настроіцца на абнаўленне ў жыцці больш мякка і бяспечна.

Дзева. Прадстаўнікі знака на тыдні могуць стаць ініцыятарамі разрыву адносін, дагавораў, пагадненняў або нават пайсці на адкрытую канфрантацыю з апанентамі. Гэтыя сітуацыі даюць магчымасць убачыць кропкі, дзе ў жыцці не хапае балансу. Зоркі раяць пераключацца на іншыя сферы дзейнасці альбо звярнуцца да мастацтва — самы час выбрацца ў тэатр, на канцэрт ці выставу.

Шалі. Наперадзе праверка на ўстойлівасць арганізма. Хоць істотных парушэнняў здароўя не чакаецца, можа адольваць дрымотнасць, перапады настрою, заняпад фізічных сіл. З улікам гэтага — адмоўцеся ад складаных задач і дазвольце сабе невялікі адпачынак. У зносінах з процілеглым полам будзе панаваць гармонія і ўзаемаразуменне.

Скарпіён. Нарэшце вы гатовы да поўнай трансфармацыі асабістага жыцця, у аснове якой — жаданне неабмежаванай свабоды і новых знаёмстваў. Аднак майце на ўвазе, што рамантычныя адносіны, якія завяжуцца ў гэтыя дні, з вялікай доляй верагоднасці ў далейшым прынясуць расчараванне. У той жа час знайсці свой уласны шлях, заваяваць аўтарытэт вы зможаце дзякуючы дружалюбнасці і настрою на калектыўную працу.

Стралец. Наступны тыдзень неспрыяльны для наведвання афіцыйных інстанцый і наладжвання працяглых дзелавых кантактаў. Верагодны цяжкасці ў адносінах з кіраўніцтвам, прадстаўнікамі ўлады, уплывовымі людзьмі. Таксама лепш устрымацца ад аперацый з нерухомасцю і рамонту памяшканняў. Гарманізаваць напружаны фон тыдня дапамогуць планаванне рэжыму дня і строгае яго захаванне, спакой у любой сітуацыі, наладжванне паважных адносін з пажылымі людзьмі, пазбаўленне ад хламу ў доме.

Казярог. Прага да новых уражанняў пакліча ў або далёкія камандзіроўкі. Калі нешта пойдзе не так, як планавалася, не рабіце рызыкоўных крокаў. Можа скласціся нервовая абстаноўка, якая перашкаджае канструктыўным зносінам і вырашэнню праблем. Сцеражыцеся падману і нядобрасумленных паводзін у дачыненні да вас. Перамовы, падпісанне дагавораў, вялікія праекты — не на гэтым тыдні. Варта пачакаць, а цікавыя ідэі і прапановы адкласці да лепшых дзён.

Вадаліў. Галоўная рызыка тыдня — незапланаваныя выдаткі. Абяцаная грашовая падтрымка, на якую вы спадзяваліся, хутчэй за ўсё акажацца пустым гукам. Вельмі пажадана аддаць усе даўгі, каб негатыўна сітуацыя не ўзмацнілася. У гэты час варта аддаць больш часу на зносіны з каханым чалавекам.

Рыбы. У вас могуць парушацца дамоўленасці і скасоўвацца кантракты ў дзелавой сферы. Прычына жорсткай канкурэнцыі і нават некаторай варожасці з боку партнёраў — у вашым нежаданні саступаць і шукаць кампрамісы. Усе спробы прасунуць сваю пазіцыю любой цаной хутчэй за ўсё скончацца крахам. Таксама гэты перыяд праверыць шчырасць любоўных або шлюбных адносін. Толькі блізкі чалавек дапаможа выбрацца са стану прыгнечанасці і няўпэўненасці. Тым не менш знайдзіце час пабыць сам-насам з сабой, заняцца бягучымі справамі, якія не патрабуюць актыўных кантактаў з асяроддзем.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю