Авен. Першая палова тыдня спрыяе актыўнай інтэлектуальнай і творчай дзейнасці. Удалы час для змены іміджа. У другой палове тыдня вы можаце адчуць узмацненне патрэбы ў спакойным і расслабленым адпачынку ў абстаноўцы цішыні і камфорту.
Цялец. У першай палове тыдня Цяльцы могуць далучыцца да нейкага расследавання або паспрабаваць растлумачыць для сябе хвалюючыя і незразумелыя пытанні. Вас зацікавіць усё таямнічае і загадкавае. У другой палове тыдня магчымы прыемныя сюрпрызы, нечаканыя здзяйсненні запаветных жаданняў.
Блізняты. У першай палове тыдня можа з’явіцца патрэба ў новых уражаннях. Вы пазнаёміцеся з цікавымі людзьмі, якія стануць вашымі аднадумцамі. У другой палове тыдня вы будзеце карыстацца павышанай увагай і сімпатыяй з боку навакольных. У прафесійнай дзейнасці вам можа аказаць дапамогу і падтрымку ўплывовы заступнік.
Рак. У першай палове тыдня Ракам неабходна мець халодны розум і ясныя мэты. Так вы зможаце паспяхова адаптавацца да знешніх абставін і атрымаць тое, што хацелі. І тут уменне фармуляваць для сябе мэты будзе найбольш прыярытэтным заняткам.
Львы. У першай палове тыдня ў вас дамінуе цяга да ведаў. Вы можаце атрымліваць інфармацыю з самых розных крыніц. У шлюбных адносінах могуць адбыцца станоўчыя перамены. У другой палове тыдня вам, мабыць, захочацца выпрабаваць сябе праз вострыя стрэсавыя сітуацыі: схадзіць на паляванне або паўдзельнічаць у спаборніцтвах.
Дзева. У першай палове тыдня маеце нядрэнныя шанцы для паляпшэння свайго фінансавага становішча. Магчыма, вам вернуць доўг або вы атрымаеце грашовы перавод. Гэта ўдалы час для набыцця бытавой тэхнікі ў крэдыт. У другой палове тыдня тыя, хто ў шлюбе, могуць зноў адкрыць для сябе партнёра і перажыць адраджэнне кахання.
Шалі. Для замужніх першая палова тыдня пройдзе ў канструктыўным дыялогу. Цяпер вы разам будзеце здольныя абмяркоўваць вострыя пытанні без лішніх эмоцый, цалкам цвяроза і лагічна. Калі вы адзінокія, то старайцеся часцей наведваць урачыстыя або забаўляльныя мерапрыемствы, з’явіцца магчымасць жаданага знаёмства.
Скарпіён. У першай палове займіцеся навядзеннем парадку на працягу дня. Магчыма, калі вы прааналізуеце свой дзённы распарадак, то зразумееце, што маглі б паспяваць нашмат больш, калі б ён быў больш арганізаваным і дысцыплінаваным. У другой палове тыдня праявіце свае творчыя здольнасці. Не адмаўляйцеся браць удзел у забаўляльных мерапрыемствах, вяселлях, імправізаваных вечарынках.
Стралец. Стральцам рэкамендуецца выкарыстоўваць вольны час на творчасць. Магчыма, у гэтыя дні вы адкрыеце для сябе новы займальны занятак, які звязаны з мастацтвам або рамяством. Выдатны час для рамантыкі і наведвання з каханым чалавекам канцэртаў, клубаў, кінатэатраў.
Казярог. У першай палове тыдня можа скласціся спрыяльны час для зносін у сям’і. Зоркі дапамогуць вам знайсці самыя правільныя і патрэбныя словы, якія будуць станоўча ўспрынятыя. У другой палове тыдня вы можаце апынуцца ў асяроддзі добразычліва настроеных людзей з ліку сяброў і знаёмых.
Вадалей. У першай палове тыдня рэкамендуецца займацца ўрэгуляваннем пытанняў, звязаных з дакументамі. Магчымыя загарадныя паездкі са сваякамі на прыроду, на пікнікі. У другой палове тыдня можа палепшыцца фінансавае становішча. Верагодна, вы атрымаеце поспех у прафесійнай дзейнасці, павысіце ўзровень майстэрства ў рабоце і павялічыце яе прадукцыйнасць.
Рыбы. Матэрыяльнае становішча ў першай палове тыдня можа палепшыцца. Гэта добры час для фізічных нагрузак у трэнажорных залах. У другой палове тыдня вы можаце праявіць гатоўнасць да эксперыментаў са сваім іміджам.