Авен. Наперадзе перыяд высокай сацыяльнай актыўнасці. Вам захочацца пашырыць кола знаёмстваў, запісацца на навучанне або пачаць новыя праекты. Аднак перагрузкі могуць прывесці да эмацыянальнага знясілення. Выхадныя, па магчымасці, правядзіце бліжэй да прыроды.
Цялец. Для вас надыходзіць неадназначны тыдзень. Фізічная актыўнасць можа давацца больш складана як звычайна, затое інтэлектуальная праца прынясе добрыя вынікі. Набярыцеся цярпення і будзьце гатовыя хутка падладзіцца пад абставіны.
Блізняты. Магчымы рознагалоссі ў дзелавой сферы, адмена дагавораў, разнастайныя затрымкі і прабуксоўкі. Не ўспрымайце гэта занадта эмацыянальна. Лепш накіраваць энергію на паляпшэнне хатняй абстаноўкі і стварэнне камфорту вакол сябе.
Рак. Пачатак тыдня можа быць няпростым — прыйдзецца выпраўляць чужыя памылкі або браць на сябе дадатковыя абавязкі. Старайцеся захоўваць самавалоданне і не ўступайце ў спрэчкі з начальствам. Магчымы прыемныя перамены ў асабістым жыцці.
Леў. Вас чакае адзін з самых удалых перыядаў лета. На працы з’явяцца новыя перспектывы, а многія пытанні нарэшце пачнуць вырашацца менавіта так, як вы хацелі. Асабліва спрыяльным тыдзень будзе для прадстаўнікоў творчых прафесій. Варта чакаць пазітыўных перамен ў асабістым жыцці.
Дзева. На наступным тыдні важна засяродзіцца на пытаннях здароўя і самаадчування. Асабліва важна пазбягаць ператамлення і захоўваць асцярожнасць. Пачатак тыдня спрыяльны для прафілактычных абследаванняў і лячэння.
Шалі. У вас будзе магчымасць выправіць памылкі нядаўняга мінулага. Ужо ў пачатку тыдня можа з’явіцца чалавек, які падтрымае ў складанай сітуацыі. Аўторак спрыяльны для новых праектаў і рэалізацыі перспектыўных ідэй. А ўжо ў сераду акно магчымасцяў рэзка зачыніцца і да канца тыдня лепш не планаваць нічога новага ні на працы, ні ў фінансавай сферы.
Скарпіён. Вам давядзецца пераглядаць свае планы літаральна кожны дзень: усё будзе рушыцца і распаўзацца, таму лепш загадзя вызначыць прыярытэты і прадумаць запасныя варыянты дзеянняў. У другой палове тыдня магчыма знаёмства з чалавекам, які стане саюзнікам у барацьбе супраць вашых нядобразычліўцаў.
Стралец. Вам на гэтым тыдні прыйдзецца прыкласці нямала намаганняў для дасягнення жаданых вынікаў. Некаторыя задачы будуць прасоўвацца больш павольна як звычайна, аднак настойлівасць абавязкова прынясе плён. У канцы тыдня захоўвайце ўмераную фізічную актыўнасць і не захапляйцеся фастфудам.
Казярог. На першы план выйдуць праца, кар’ера і фінансавыя пытанні. Пачатак тыдня падорыць магутны зарад энергіі і дазволіць паспяхова справіцца з назапашанымі задачамі. У асабістым жыцці можа з’явіцца жаданне зрабіць паўзу і трохі пабыць сам-насам з сабой. Выхадныя правядзіце з карысцю для здароўя і паспрабуйце пазбавіцца ад шкодных звычак.
Вадаліў. Наперадзе вельмі дынамічны тыдзень. Падзеі будуць развівацца імкліва: вас чакаюць новыя знаёмствы, дзелавыя перамовы, паездкі і вялікая колькасць зносін. Калі атрымаеце прапанову перайсці на новую працу — не адказвайце адразу, вазьміце паўзу да выхадных, усё старанна абдумайце і парайцеся з блізкімі.
Рыбы. Ужо з панядзелка пачнуць адбывацца падзеі, здольныя паўплываць на вашы далейшыя планы і перавярнуць жыццёвыя арыенціры. Перыяд падыходзіць для ўнутранай трансфармацыі, змены звычак і працы над сабой. Нядзеля спрыяльна для спатканняў і ўмацавання адносін.