Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. У вашых дзеяннях з’явіцца яшчэ больш напорыстасці, веры ў сябе і сіл пераадольваць перашкоды. Зорная рэкамендацыя — удзяліце ўвагу развіццю здольнасцяў і асобаснаму росту.

Цялец. Навакольныя чакаюць ад вас ветлівасці і лагоднасці. Ва ўзаемаадносінах кіруйцеся прынцыпам кампрамісу і паважайце інтарэсы іншых. Нават нягледзячы на тое, што павышаная патрабавальнасць можа прывесці да супрацьстаяння. І ўсё ж на гэтым тыдні лепш устрымацца ад саперніцтва, заключэння доўгатэрміновых дагавораў і важных юрыдычных спраў.

Блізняты. Наперадзе нялёгкі тыдзень. Вас адолее нервовы і напружаны стан. Ператамленне на працы, рэжым шматзадачнасці і мноства бытавых спраў могуць згубна адбіцца на здароўі. Дайце сабе перадышку, пабудзьце ў цішыні і расслабленасці. Кароткі адпачынак на прыродзе, пешая або велапрагулка палепшаць настрой і падораць творчае натхненне.

Рак. Зоркі рэкамендуюць пазбягаць неапраўданых рызык і авантур у фінансавых пытаннях і нават на любоўным фронце. Вы адчуеце, як абвастраецца патрэба ў абнаўленні пачуццяў. Добрае рашэнне — накіраваць энергію ў творчасць, заняткі танцамі, спартыўныя трэніроўкі або ў такія захапленні, якія выклічуць эмацыянальны ўздым. Не саромейцеся прыцягваць увагу публікі і дэманстраваць свае таленты.

Леў. Вы знаходзіцеся ў фазе ахаладжэння адносін са сваякамі і членамі сям’і. Паспрабуйце расслабіцца і дыстанцавацца ад хатніх спраў. Вам неабходна цвяроза ацаніць сітуацыі, якія вас напружваюць і душэўна вымотваюць. Дайце сабе перадышку, пабудзьце сам-насам з сабою. Шчырая размова з партнёрам дапаможа выявіць прычыны незадаволенасці і разам намеціць мірныя шляхі вырашэння праблем.

Дзева. Вы можаце апынуцца ў эпіцэнтры інтрыг і разладу з суседзямі, сваякамі ці калегамі. У выпадку непаразумення — адразу ўдакладняйце ўсе спрэчныя моманты. Зоркі заклікаюць вас да веры ў сябе. Можа, надышоў момант перагляду мэты жыцця або кар’ерных перамен? Улічвайце рэальныя магчымасці і абставіны. Завышаныя чаканні нічога добрага не прынясуць.

Шалі. Каб захаваць унутраную гармонію, паспрабуйце дзейнічаць стрымана і пазбягаць напружання. 

Варта выразна ўсведамляць, якімі рэсурсамі і магчымасцямі вы валодаеце, як іх выкарыстоўваць. У далейшым гэта стане пунктам апоры. Разумны падыход да свайго бюджэту дазволіць пазбегнуць фінансавых праблем. Гэтымі днямі лепш не займацца буйнымі інвестыцыямі і здзелкамі. А вось ацаніць, якія навыкі можна манетызаваць, — дакладна варта.

Скарпіён. Вы прагнеце глыбіні ў адносінах. Эмоцыі будуць абвастрацца, магчыма імпульсіўнасць. Не дазваляйце іншым людзям і абставінам уплываць на вас — кантралюйце пачуцці і засяродзьцеся на асабістых інтарэсах. Змены ў знешнім выглядзе і новыя падыходы да свайго іміджу дапамогуць адчуць сябе больш упэўнена і прывабна.

Стралец. На гэтым тыдні пажадана ўдзяліць увагу здароўю, не дапускаць ператамлення і празмернай нагрузкі. Асаблівы акцэнт — на нервовую сістэму і якасць сну. Лепш паставіць на паўзу дзелавую актыўнасць, а на працоўным месцы наладзіць гарманічную і творчую атмасферу. Планаванне спраў дапаможа пазбегнуць залішняй мітусні. Засяродзьцеся на задачах, якія патрабуюць першачарговай увагі.

Казярог. Будзьце асцярожнымі — не варта ўдзельнічаць у экстрэмальных відах спорту і адпачынку. Рызыкоўныя аперацыі фінансавага характару, хутчэй за ўсё, таксама вас расчаруюць. Рамантычнае спатканне можа прайсці па незапланаваным сцэнарыі. Але не варта панікаваць у выпадку непрадбачаных абставін. Карэкцыя планаў дапаможа вярнуць пазітыў і стаць мацней праз атрыманы вопыт. Скарыстайцеся момантам, каб заняцца самаразвіццём ці любімым хобі.

Вадаліў. Падзеі тыдня актывізуюцца вакол працы і вырашэння бытавых пытанняў. У прафесійныя справы ўмяшаюцца сямейныя клопаты, а дзелавыя пытанні будуць перашкаджаць хатнім справам. Значыць, патрэбна паўза. Да таго ж, гэта зручны момант для прафілактычных мер па ўмацаванні арганізма. Праявіце клопат аб старэйшых сваяках, каб ранейшыя крыўды і рознагалоссі не абцяжарвалі вашых адносін у далейшым.

Рыбы. У гэты перыяд не варта занадта сур’ёзна ставіцца да крытыкі і паддавацца ўплыву дрэннага настрою. Прысвяціце час самаадукацыі, сацыяльным праектам, зносінам з блізкімі па духу людзьмі. Гэта тыдзень пераацэнкі сябе і абнаўлення карціны свету.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю