Top.Mail.Ru

Устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год

Прэзідэнт Беларусі 30 студзеня падпісаў указ, якім устаноўлены гранічна дапушчальныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


У выніку жыллёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма пражываючымі пры нарматыўным спажыванні імі паслуг павысяцца ў 2025 годзе на 21 рубель (0,5 базавай велічыні).

Павышэнне тарыфаў праводзіцца ў два этапы:

  • з 1 студзеня — на ўсе паслугі, за выключэннем ацяплення і гарачага водазабеспячэння, на 17,05 рубля;
  • з 1 чэрвеня — на цеплавую энергію на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння на 3,95 рубля.

У 2025 годзе ўдзельная вага жыллёва-камунальных плацяжоў у даходзе сям’і з трох чалавек пры двух тых, хто працуе і атрымлівае сярэднерэспубліканскую заработную плату, складзе 3,8 працэнта, сям’і з двух пенсіянераў — 8,3 працэнта.

Пры гэтым ва ўмовах росту жыллёва-камунальных плацяжоў будзе прадоўжана работа па дзяржаўнай падтрымцы насельніцтва праз выдзяленне безнаяўных жыллёвых субсідый.

Яны даюцца грамадзянам і сем’ям адрасна пры наступнай умове: калі штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20 % іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15 працэнтаў — у сельскай мясцовасці.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю