Top.Mail.Ru

Установы аховы здароўя 3-4 ліпеня будуць працаваць па змененым графіку

Установы аховы здароўя 3-4 ліпеня будуць працаваць па змененым графіку, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя, амбулаторна-паліклінічныя падраздзяленні бальнічных арганізацый аховы здароўя і РНПЦ, арганізацый службы крыві, санітарна-эпідэміялагічных арганізацый, аптэк, арганізацый медтэхнікі і арганізацый асаблівага тыпу 3 ліпеня будуць працаваць па графіку работы ў святочны дзень, 4 ліпеня — па графіку работы ў суботні дзень.

Стацыянары бальнічных арганізацый аховы здароўя, рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў 3 ліпеня будуць працаваць як у святочны дзень, 4 ліпеня — як у суботні дзень.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю