Правілы ўстанаўліваюць абавязковыя для выканання патрабаванні да бяспекі работ і паслуг, звязаных з вытворчасцю, захоўваннем, перапрацоўкай і перамяшчэннем прадуктаў жывёльнага паходжання, атрыманых пры забоі сельскагаспадарчых жывёл і птушкі, перапрацоўцы мяса, мяса птушкі і яек.
Ветэрынарна-санітарнымі правіламі вызначаны патрабаванні да забою сельскагаспадарчых жывёл, арганізацый, якія ажыццяўляюць забой птушкі, мясаперапрацоўчай вытворчасці, працэсаў перапрацоўкі яек і вытворчасці прадукцыі для кармавых і тэхнічных мэт, вытворчасці харчовага альбуміну, бялковай пасты і сухой бялковай сумесі, харчовага жывёльнага тлушчу, сыравіны, дапаможных матэрыялаў, упакоўкі, тэхналагічнага абсталявання, посуду, тары і інвентару, захоўвання, водпуску і транспарціроўкі і інш.
Таксама правіламі ўстаноўлена перыядычнасць даследаванняў і нарматыўныя паказчыкі пры кантролі санітарнага стану арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць па забоі сельскагаспадарчых жывёл і птушкі, перапрацоўцы мяса, мяса птушкі і яек.
Поўны спіс патрабаванняў можна знайсці на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.