Top.Mail.Ru
154

«Усяго 5 тыс. экзэмпляраў у свеце». У Музеі гісторыі ВАВ прэзентуюць унікальную ўзнагароду

Нагрудны знак «Байцу Чырвонай гвардыі і Чырвонаму партызану» прадставяць на выставе «Рарытэты музея» ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 19 лютага. Пра гэта расказала намеснік галоўнага захавальніка фондаў музея Святлана Прыбыш, паведамляе SB.by.


— Новая часовая экспазіцыя працягвае праект мінулага года, які мы вялі цягам усяго 2025 года. Напярэдадні святкавання Дня абаронцы Айчыны мы ўспамінаем аб нараджэнні Чырвонай Арміі ў 1918 годзе і прадстаўляем прадмет, які расказвае пра лёс чалавека, які праслужыў у Чырвонай Арміі цэлых 44 гады і стаў генерал-лейтэнантам артылерыі, — адзначыла Святлана Прыбыш.

Яна ўдакладніла:

— Гэта Рыгор Пласкоў, які нарадзіўся ў Мінску. У 1898 годзе ён працаваў слесарам на заводзе, затым, у 1917-м, уступіў у чырвонагвардзейскі атрад і ўдзельнічаў у баях з інтэрвентамі ў раёнах Мінска, Барысава і Оршы. Далей ён удзельнічаў у грамадзянскай і савецка-фінляндскай войнах, а таксама прайшоў Вялікую Айчынную вайну ад самага пачатку і да пераможнага завяршэння.

Паводле яе слоў, нагрудны знак «Байцу Чырвонай гвардыі і Чырвонаму партызану» быў заснаваны ў 1932 годзе ў Ленінградзе ў гонар 15-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі і лічыўся высокай узнагародай. Першапачаткова ім узнагароджвалі байцоў Ленінградскай чырвонагвардзейскай дывізіі, а пасля сталі ўзнагароджваць былых чырвонагвардзейцаў і партызан у цэлым. Гэта ўнікальная ўзнагарода, бо ў свеце было выпушчана ўсяго 5 тыс. экзэмпляраў. У калекцыі музея ён адзіны і займае асаблівае месца сярод прадметаў фонду «Фалерыстыка».

— Для нас гэта ўзнагарода мае асаблівае значэнне. Разам з тым баявы шлях Рыгора Пласкова адзначаны і іншымі вельмі высокімі ўзнагародамі, якія нам у 1970-х перадала яго ўдава. Сярод іх — два ордэны Леніна, чатыры ордэны Чырвонага Сцяга, а таксама ордэны Кутузава і Хмяльніцкага, па якіх мы можам прасачыць яго баявы шлях, — дадала Святлана Прыбыш.

Экспазіцыя адкрыецца 19 лютага а 15:00.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю