Top.Mail.Ru

Усяліцца ў арэнднае жыллё можна будзе на парадак хутчэй — Лукашэнка падпісаў указ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў Указ № 388 «Аб удасканаленні парадку засялення арэнднага жылля», перадае БелТА.



Дакумент накіраваны на скарачэнне тэрмінаў засялення грамадзян у пабудаваныя дзяржаўныя арэндныя кватэры да 30 рабочых дзён ад даты зацвярджэння акта прыёмкі жылога дома ў эксплуатацыю. У цяперашні час такое засяленне дапушчальна ажыццяўляць у тэрмін да 200 дзён.

Указам скарочана працягласць дзеючых працэдур, неабходных для засялення грамадзян.

У прыватнасці, работы па тэхнічнай інвентарызацыі жылога дома, які будуецца, будуць пачынацца не пазней чым за 45 каляндарных дзён да прыёмкі яго ў эксплуатацыю (цяпер — пасля зацвярджэння акта ўводу).

Тэрміны звароту па прадастаўленне арэнднага жылля, складання тэхнічных пашпартоў, рэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці і іншыя скарачаюцца да 1-5 дзён (раней — не менш за адзін месяц).

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2026 года.

Да пазначанага тэрміну мясцовым Саветам дэпутатаў даручана прыняць рашэнні па засяленні арэндных кватэр, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, таксама ў 30-дзённы тэрмін.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю