Top.Mail.Ru

«Усынаўленне не церпіць мітусні». Як іканапісец Ларыса Нежбарт стала прыёмнай маці чацвярым дзецям

Першымі муж і жонка Нежбарт усынавілі двух братоў, а праз час узялі пад апеку яшчэ дзвюх сястрычак. Матушка Ларыса і айцец Сергій прызнаюцца, што з папаўненнем сямейства іх жыццё пайшло па больш складаным сцэнарыі, але яны шчаслівыя ў сваім рашэнні стаць прыёмнымі мамай і татам і гатовы дзяліцца вопытам.



Наша гераіня ўспамінае: словы яе настаўніцы аб тым, што кожны чалавек павінен прачытаць Евангелле, сталі для яе важным стымулам. Не прайшло і двух дзён, як школьніца на грошы, сэканомленыя на абедах, купіла ў кніжным кіёску кнігу, на вокладцы якой значылася: «Біблія. Новы Запавет».

— Прызнаюся, Евангеллі, якія апавядаюць аб жыцці і дзеяннях Хрыста, моцна мяне ўразілі! Дзякуючы Новаму Запавету я засвоіла, што такое добра, а што такое дрэнна, — гаворыць матушка Ларыса. 

ab8b5619-c674-45fe-b417-b82362349778.jpg

Яшчэ калі была школьніцай, яна ўпершыню паспрабавала свае сілы ў храмавым жывапісе, напісаўшы ікону. Пасля школы Ларыса паступіла ў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. Часам творчасці і духоўнага ўздыму для дзяўчыны сталі менавіта гады вучобы ў вучылішчы.

— Там я ўразумела, што для мастака гонар — служыць Богу і займацца іканапісам, пісаць святыя лікі! — прызнаецца Ларыса Уладзіміраўна.
Выходзячы замуж, дзяўчына марыла аб шматдзетнай сям’і — мінімум траіх або пяцярых малышах. Але ўласных дзяцей у матушкі Ларысы і айца Сергія, якія стаў яе мужам, так і не нарадзілася. І яны ўсё часцей сталі задумвацца аб усынаўленні.

— Да гэтай тэмы прыйшлі выпадкова, — успамінае гераіня праекта. — Яшчэ ў 90-я, калі наш храм толькі пачынаў будавацца і прыход быў невялікім, на службу прыходзіла адна сям’я — тата, мама і іх трое дзяцей... Зусім хутка малышоў стала пяцёра: у сям’і з’явілася яшчэ двое хлопчыкаў. Прытым не дзіцячага ўзросту. Так мы даведаліся, што іх усынавілі...

3f17ba0b-a7e2-4e05-a6da-2fc27aeb03b5.jpg 

Сёння ў сям’і Нежбарт выхоўваецца двое ўсыноўленых братоў, а яшчэ яны ўзялі пад апеку дзвюх сястрычак.


— Тады нам здавалася, што вельмі доўга чакалі, але цяпер думаю, што ўсё правільна — у нас быў час падрыхтавацца. Усынаўленне — такая справа, якая не церпіць спешкі, мітусні, — расказвае матушка Ларыса.

Самым складаным для маладых бацькоў стаў першы месяц: муж і жонка нават пахудзелі — на 10 кілаграмаў кожны. Вельмі перажывалі за дзяцей, у якіх былі праблемы з развіццём, але рабілі ўсё, каб дзеці адчулі сябе дома, побач з мамай і татам.

— Хутка ўсё больш-менш наладзілася, — прызнаецца жанчына. І да таго часу, калі старэйшы Арцём сабраўся ў школу, матушка Ларыса і айцец Сергій зразумелі, што ўсё рабілі правільна.

Ларыса Нежбарт — гераіня нашага праекта «Беларусы ў кадры». Даведаліся ў яе, чаму могуць навучыць «калючыя» дзеці і як напісанне святых лікаў звязана са з’яўленнем дзвюх дзяўчынак у лёсе сям’і.

Фота Таццяны Матусевіч

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю