Top.Mail.Ru

УЦВГД: Лукашэнка ўзначаліў рэйтынг даверу ў РФ сярод лідараў краін былога СССР

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка займае першае месца па ўзроўні даверу расіян лідарам постсавецкіх дзяржаў, перадае БелТА.



Згодна з даследаваннем, першы радок рэйтынгу займае Аляксандр Лукашэнка — лідар па даверы (75 працэнтаў), за дзесяць гадоў рост паказчыка склаў 10 працэнтных пунктаў. На другім месцы прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў — 25 працэнтаў. Паказчык даверу лідару Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву склаў 8 працэнтаў, прэм’ер-міністру Арменіі Ніколу Пашыняну — 7 працэнтаў. Па 5 працэнтаў набралі лідары Азербайджана, Грузіі і Кыргызстана, па 4 працэнты — лідары Туркменістана, Таджыкістана і Малдовы.

Ацэнкі даверу складаюцца з некалькіх складнікаў: інфармацыйнай прысутнасці, танальнасці інфармацыі і агульнага стаўлення да краіны. Апытанне праводзілася ў красавіку 2026 года. У ім прынялі ўдзел 1,6 тыс. расіян ва ўзросце ад 18 гадоў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю