Top.Mail.Ru
276

Утульная зона адпачынку і сустрэч — у падарунак да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Сквер, закладзены ў памяць аб подзвігу энергетыкаў Беларусі і Савецкага Саюза, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, адкрылі ў Хойніках. Гэты падарунак да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі стаў яшчэ адным крокам у развіцці раённага цэнтра.


Новы сквер стаў сапраўды ўтульнай прасторай. Тут зрабілі зручныя прагулачныя дарожкі, усталявалі лаўкі, стыльныя ліхтары для вячэрніх прагулак. Для дзяцей абсталявана сучасная гульнявая зона. Значную ўвагу ў добраўпарадкаванні сквера надалі элементам азелянення і ландшафтнага дызайну: высадзілі маладыя дрэўцы і кусты, разбілі клумбы, добраўпарадкавалі сажалку, усталявалі малыя архітэктурныя формы. Асобную ўвагу надалі стварэнню прыгожых ўваходных груп, якія выкананы з граніту. 

Каб падзяліць радасць жыхароў райцэнтра і пабываць на ўрачыстым адкрыцці знакавага аб’екта ў Хойнікі спецыяльна прыехалі прадстаўнікі РУП «Гомельэнерга», ветэраны галіны і актывісты прафсаюза энергетыкаў. У цырымоніі адкрыцця сквера ўзялі ўдзел генеральны дырэктар РУП «Гомельэнерга» Міхаіл Каваленка і старшыня Хойніцкага райвыканкама Дзмітрый Шпігановіч.

Як адзначыў Міхаіл Каваленка, сімвалічна, што чаканы жыхарамі Хойнікаў аб’ект у падарунак да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыты на вуліцы 70 гадоў Кастрычніка менавіта ў канун свята. Гендырэктар падзякаваў будаўніком, работнікам філіяла прадпрыемства і кіраўніцтву райвыканкама за сумесную працу над гэтым знакавым аб’ектам.

Са свайго боку кіраўнік раёна звярнуў увагу, што ў 80-ю гадавіну Вялікай Перамогі, Год добраўпарадкавання ў Хойніках быў адкрыты басейн. Як падкрэсліў Дзмітрый Шпігановіч, сквер, прысвечаны подзвігу энергетыкаў, дакладна стане ўпадабаным месцам сямейнага адпачынку і сустрэч на доўгія гады. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота ТК «Гомельшчына афіцына»

Чытайце таксама: Зацверджаны праекты зон аховы матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў у Гомельскім раёне і Брэсце

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю