Top.Mail.Ru

Уведзена ў эксплуатацыю найбуйнейшая ў Кітаі марская сонечна-вадародная электрастанцыя

Уведзена ў эксплуатацыю буйная інтэграваная сонечна-вадародная ферма, размешчаная ў прыліўной зоне Усходняга Кітая. Аб гэтым паведаміла яе ўладальнік, кампанія Guohua Energy Investment Co, Ltd., якая ўваходзіць у склад карпарацыі CHN Energy Investment Group (CHN Energy), перадае «Сіньхуа».


Найбуйнейшая ў сваім родзе ў Кітаі энергетычная ферма афіцыйна вядомая як марскі фотавальтаічна-вадародны праект захоўвання энергіі Rudong. Ён быў паспяхова падключаны да сеткі і пачаў працу ў павеце Жудун правінцыі Цзянсу, адзначылі ў CHN Energy. Гэта азначае сабой запуск першага ў Кітаі праекта комплекснага выкарыстання энергіі і экалагічнага кіравання прыбярэжнымі раёнамі, які аб’ядноўвае фотаэлектрычную генерацыю, вытворчасць вадароду, запраўку вадародам і захоўванне энергіі.

Праект Rudong агульнай усталяванай магутнасцю 400 мегават і плошчай 4300 му (каля 287 гектараў) уключае ў сябе нядаўна пабудаваную берагавую бустэрную станцыю, сховішча энергіі, станцыю па вытворчасці і запраўцы вадароду з вытворчай магутнасцю 1500 стандартных куб. метраў за гадзіну і магчымасцю запраўкі вадародам 500 кг у дзень.Чакаецца, што пасля поўнага ўводу ў эксплуатацыю праект будзе генераваць у сярэднім 468 млн. кілават-гадзін электраэнергіі за год, што дасць магчымасць штогод эканоміць каля 151 тыс. тон стандартнага вугалю.

Гэта таксама прывядзе да значнага скарачэння выкідаў, у тым ліку каля 310 тысяч тон вуглякіслага газу, звыш 560 тон дыяксіду серы і 1125,3 тоны дыяксіду азоту. Гэтыя скарачэнні не толькі ўносяць значны ўклад у абарону навакольнага асяроддзя, але і з’яўляюцца ключавой вяхой у пераходзе да больш устойлівай структуры энергетыкі, лічаць у CHN Energy.

У праекце Rudong выкарыстоўваюцца ўнікальныя рэсурсы прыбярэжнай прыліўной зоны рэгіёну, ужываюцца перадавыя фотаэлектрычныя тэхналогіі і інтэлектуальныя сістэмы кіравання для аптымізацыі эфектыўнасці пераўтварэння і захоўванні энергіі. Дзякуючы інтэграцыі вытворчасці вадароду шляхам электролізу вады агульная эфектыўнасць выкарыстання энергіі яшчэ больш павялічваецца. Гэты інавацыйны падыход не толькі падвышае пікавую магутнасць рэгіянальнай энергасістэмы, але і значна паляпшае стабільнасць электразабеспячэння, паведамілі ў CHN Energy.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю