Адбыўся рабочы візіт беларускай дэлегацыі на чале з паслом Беларусі ў Расіі Аляксандрам Рагожнікам у Санкт-Пецярбург, паведамляе БелТА.
У склад дэлегацыі ўвайшлі генеральны дырэктар ААТ «МАЗ» Валерый Іванковіч, генеральны дырэктар «БКМ Холдынг» Тарас Мурог, намеснік дырэктара ТАА «ПОЖСНАБ» Сяргей Захарэвіч, генеральны дырэктар ААТ «Прамагралізінг» Павел Кароткіх.
«Адзначана высокая дынаміка кантактаў Беларусі і Санкт-Пецярбурга, а таксама зацікаўленасць у далейшым развіцці супрацоўніцтва па ўсіх узаемавыгадных напрамках», — дадалі ў прэс-службе.«Аляксандр Рагожнік абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва з губернатарам горада Аляксандрам Беглавым, правёў рабочыя сустрэчы з віцэ-губернатарамі Санкт-Пецярбурга Кірылам Паляковым і Яўгенам Разумішкіным. У ходзе праведзеных перагавораў разгледжаны актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў прамысловай сферы, стан, перспектывы і механізмы паставак тэхнікі беларускіх вытворцаў для патрэб Санкт-Пецярбурга, рабочы візіт Аляксандра Беглова ў Беларусь», — расказалі ў пасольстве.