Узбекістан зацікаўлены ва ўкараненні беларускага вопыту пры будаўніцтве на сваёй тэрыторыі атамнай электрастанцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла БелТА.
«Зацікаўлены ва ўкараненні беларускага вопыту пры рэалізацыі праекта будаўніцтва атамнай электрастанцыі ва Узбекістане. Упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы мірнага выкарыстання атамнай энергіі і развіццё спадарожнай сацыяльнай інфраструктуры стане яшчэ адным перспектыўным напрамкам нашага стратэгічнага партнёрства», — сказаў ён.