Top.Mail.Ru

Узбуджана крымінальная справа аб махлярстве з аўтамабілем у Мінскім раёне

1 верасня Мінскім РАСК распачата крымінальная справа па частцы 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), паведамляе «Прысталічча».



23 мая гэтага года прыкладна ў 16:55 па адрасе: Мінскі раён, Мянькоўскі тракт, 19, неўстаноўленыя следствам асобы на падставе аказання дапамогі ў продажы аўтамабіля шляхам падману завалодалі маёмасцю мінчанкі.

Зламыснікі выкралі аўтамабіль «BMW X1», рынкавы кошт якога складае 47 460 беларускіх рублёў (эквівалент 15 800 Даляраў ЗША).

У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне і затрыманне падазраваных.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю