Top.Mail.Ru

Ужо ў гэту суботу, 21 лютага, на базе «Барысаў-Арэны» адбудзецца абласное спартыўнае свята «Мінская лыжня — 2026»

Як паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама, удзел у спаборніцтвах прымуць каманды з усіх раёнаў Міншчыны. За перамогу пазмагаюцца спартсмены-аматары ва ўзросце ад 30 гадоў і старэй.


Спартыўныя старты аб’яднаюць каманды з усіх раёнаў цэнтральнага рэгіёна. На дыстанцыю выйдуць спартсмены-аматары ад 30 гадоў. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца ў 11:00, у 12:30 ва ўрачыстай абстаноўцы адбудзецца адкрыццё «Мінскай лыжні». Гарачыя старты чакаюцца з 13:00, асабістыя і эстафетныя гонкі прадоўжацца да 16:00.

Камандам балельшчыкаў і гасцям свята мерзнуць не прыйдзецца. Выязны гандаль рыхтуе шчодры рацыён: шашлыкі, чай, каву, прысмакі і абавязковы гастранамічны атрыбут адыходзячай Масленіцы — бліны.

У праграме свята — забавы для дзяцей і дарослых на любы густ. Гэта зімовы дартс, кёрлінг з чайнікамі, стральба з лазернага пісталета, кірмаш майстроў і фотазона з хаскі і інш. Добры настрой удзельнікам і балельшчыкам падораць творчыя калектывы Мінскай вобласці.

Месца правядзення: г. Барысаў, ДСУ «Барысаў-Арэна».

Уваход на мерапрыемства вольны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю