Top.Mail.Ru
197

Ужо месцамі больш за 20 °С

У гэтыя дні нас будуць турбаваць навальніцы, а ў некаторых раёнах моцны парывісты вецер.



А ў аўторак 20 мая надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць франтальны раздзел, які ссоўваецца праз тэрыторыю нашай краіны ў паўднёва-ўсходнім напрамку, адзначылі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. 

Днём у паўночна-заходніх раёнах адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Ноччу воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва-ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём месцамі па паўднёвым усходзе рэспублікі прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 4 да плюс 10 °С. Днём майскае сонца прынясе цяпло, калі максімальная тэмпература будзе дабягаць да плюс 15 — плюс 21 °С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю