Начальнік цэха радыяцыйнай бяспекі Беларускай атамнай электрастанцыі Аляксандр Ракаўчук расказаў, як у Беларусі мінімізуюць утварэнне радыеактыўных адходаў, перадае БелТА.
У ходзе тэхналагічных працэсаў на станцыі ўтвараюцца радыеактыўныя адходы трох тыпаў па агрэгатным стане: газападобныя, вадкія і цвёрдыя.
«Пры гэтым ключавы прынцып нашай работы — забеспячэнне бяспекі як пры абыходжанні з адходамі, так і для будучых пакаленняў. Мы не павінны ствараць абцяжарвання для будучай эксплуатацыі і ўжо сёння дбаем аб доўгатэрміновай бяспецы», — падкрэсліў Аляксандр Ракаўчук.
Таму на БелАЭС вядзецца работа па мінімізацыі ўтварэння радыеактыўных адходаў. Газападобныя адходы праходзяць спецыяльную ачыстку перад выкідам праз вентыляцыйныя трубы энергаблокаў. Ступень ачысткі паветра, якое выходзіць з зоны кантралюемага доступу, складае не менш за 99 працэнтаў. Вадкія радыеактыўныя адходы падвяргаюцца цэментаванню і змяшчаюцца ў незваротныя ахоўныя кантэйнеры, якія захоўваюцца ў спецыялізаваных сховішчах на тэрыторыі станцыі. А цвёрдыя радыеактыўныя адходы (рыззё, апілкі, інструменты, дэзактывацыя якіх неэфектыўная) падлягаюць прасаванню, сартаванню і таксама захоўваюцца ў межах перыметра станцыі.