Top.Mail.Ru

«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі

«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі, паведаміла БелТА.


Памер гэтых выплат павялічыцца на 0,7 % і складзе для людзей ва ўзросце 75-79 гадоў — Br 92,08, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — Br 214,85. Для людзей 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) — Br 184,16, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — Br 245,54.

«Узроставыя» даплаты да пенсій атрымліваюць больш за 556 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым. Чакаецца, што выдаткі на іх у 2025 годзе складуць Br 870 млн.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю